Тыкоцін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Тыкоцін | |||||
| Tykocin | |||||
Касьцёл Найсьв. Тройцы і помнік С. Чарнецкаму |
|||||
|
|||||
| Магдэбурскае права: | 1425 | ||||
| Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
| Павет: | Беластоцкі | ||||
| Мэр: | К. Хлябовіч | ||||
| Плошча: | 28,97 км² | ||||
| Насельніцтва: | 1907 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +(48) 85 | ||||
| Паштовы індэкс: | 16-080 | ||||
| Аўтамабільны код: | BIA | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°12′11″ пн. ш. 22°46′15″ у. д. / 53.20306° пн. ш. 22.77083° у. д.Каардынаты: 53°12′11″ пн. ш. 22°46′15″ у. д. / 53.20306° пн. ш. 22.77083° у. д. | ||||
|
Тыкоцін на мапе Польшчы
Тыкоцін
|
|||||
Тыкоцін (па-польску: Tykocin) — места ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, на сутоках Бербжы і Нарава. Сядзіба меска-сельскай гміны Тыкоцін. Насельніцтва 1907 чал. (2008).
Знаходзіцца за 20 на захад ад Беластоку, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Кнышын.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- XIV—XV стст.: заснаваньне паселішча пры пераправе праз Нараў на шляху зь Вільні ў Польшчу; у Вялікім Княстве Літоўскім[1].
- 1424/25: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1437: першы ўспамін пра Тыкоцінскі касьцёл.
- 1479: А. Гаштольд заснаваў у Тыкоціне кляштар бэрнардынаў.
- 1513: у Падляскім ваяводзтве.
- 1522: у ходзе барацьбы Радзівілаў супраць Гаштольдаў радзівілаўскія войскі спалілі Тыкоцінскі замак.
- 1560-я: у Тыкоціне збудавалі новы мураваны замак, дзе знаходзіўся дзяржаўны арсэнал Рэчы Паспалітай[1].
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1644: цэнтар Тыкоцінскага староства.
- 1659: кароль польскі і вялікі князь літоўскі перадаў Тыкоцін як узнагароду гетману С. Чарнецкаму.
- XVIII ст.: валоданьне Браніцкіх, якія ўладкавалі тут сваю рэзыдэнцыю; гетман Я. К. Браніцкі збудаваў у Тыкоціне касьцёл Найсьв. Тройцы (1742—1748), шпіталь (1750), кляштар місіянэраў (1771), новы кляштар бэрнардынаў (пасьля 1771), паставіў помнік С. Чарнецкаму[1].
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 году — у Расейскай імпэрыі.
- 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: у Беларускай ССР.
- 1940: у Беластоцкім раёне Беластоцкай вобласьці.
- 1941—1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 16 жніўня 1945: улады СССР перадалі Тыкоцін Польшчы.
Транспарт [рэдагаваць]
Праз Тыкоцін праходзіць аўтамабільная дарога № 671, якая крыжуецца каля Старога Яжэва з дарогай № 8.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Тыкоцін — турыстычны цэнтар міжнароднага значэньня.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гістарычная забудова места (XVIII — пач. XX стст.)
- Замак, руіны (1469)
- Касьцёл Найсьв. Тройцы і кляштар місіянэраў (1741-1750)
- Кляштар бэрнардынаў (1771-1790)
- Могілкі габрэйскія
- Могілкі каталіцкія, капліца
- Помнік Стэфану Чарнецкаму (1762)
- Сынагога Вялікая (1642)
- Сынагога Малая (XVIII ст.)
Галерэя [рэдагаваць]
- Краявіды места
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в Валерый Пазднякоў. Тыкоцін // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 679.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Tykocin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 695—698.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тыкоцін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||