Кнышын
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Кнышын | |||||
| Knyszyn | |||||
Будынак адміністрацыі места |
|||||
|
|||||
| Магдэбурскае права: | 18 кастрычніка 1568 | ||||
| Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
| Павет: | Монькаўскі | ||||
| Плошча: | 23,68 км² | ||||
| Насельніцтва: | 2758 (2008) | ||||
| Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
| Паштовы індэкс: | 19-120 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°18′47″ пн. ш. 22°55′03″ у. д. / 53.31306° пн. ш. 22.9175° у. д.Каардынаты: 53°18′47″ пн. ш. 22°55′03″ у. д. / 53.31306° пн. ш. 22.9175° у. д. | ||||
|
Кнышын на мапе Польшчы
Кнышын
|
|||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Кнышын (па-польску: Knyszyn) — места ў Монькаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Сядзіба меска-сельскай гміны Кнышын. Насельніцтва 2758 чал. (2008).
Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Беластоку, на аўтамабільных дарогах № 65 і № 671.
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
- пач. XVI ст.: заснаваньне сяла ў Бельскім намесьніцтве (старостве) канцлерам Вялікага Княства Літоўскага М. Радзівілам, які збудаваў тут паляўнічы двор.[1]
- 1513: у Падляскім ваяводзтве.
- 1520: М. Радзівіл фундаваў у Кнышыне касьцёл.
- 1528: перайшоў да вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, які ўладкаваў тут паляўнічую рэзыдэнцыю.
- сяр. XVI ст.: цэнтар Кнышынскага староства.
- 18 кастрычніка 1568: атрымаў Магдэбурскае права і герб «у залатым полі чорная галава зубра».[2]
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
Краявід места, Н. Орда
- 1571: Жыгімонт Аўгуст заснаваў у месьце Праабражэнскую царкву (пазьней вуніяцкую).
- 7 ліпеня 1572: у Кнышыне памёр Жыгімонт Аўгуст.
- 1579: Ян Замойскі фундаваў у месьце мураваны касьцёл Сьв. Яна Эвангеліста, асьвячоны ў 1601, і шпіталь.[1]
- сяр. XVII ст.: па разбурэньні швэдамі прыйшоў з заняпад.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 году — у Расейскай імпэрыі.
- 1921: паводле ўмоваў Рыскай мірнай дамовы, апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар павету Беластоцкага ваяводзтва.
- 1939: у Беларускай ССР.
- 1940: цэнтар Кнышынскага раёну Беластоцкай вобласьці.
- 1941—1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 16 жніўня 1945: улады СССР перадалі Кнышын Польшчы.
Выдатныя мясьціны[рэдагаваць]
- Гістарычная забудова места XVIII — пач. XX стст.
- Касьцёл Сьв. Яна Эвангеліста (1520, 1710)
- Лямус (XIX ст.)
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ а б Валерый Пазднякоў. Кнышын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 114
- ^ Кнышын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
Літаратура[рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Кнышын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Knyszyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 199—200
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Кнышын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||
|
|||||||||||