Катавіцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Катавіцы
Katowice
Катавіцы
Katowice Herb.svg Katowice Flaga.svg
Герб Катавіцаў Сьцяг Катавіцаў
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Горад з: 1865
Мэр: Пётар Усчак
Плошча: 164,67 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

309 621
1 880,3
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +(48) 032
Паштовы індэкс: з 40-001 да 40-999
Геаграфічныя каардынаты: 50°15′ пн. ш. 19°00′ у. д. / 50.25° пн. ш. 19° у. д. / 50.25; 19Каардынаты: 50°15′ пн. ш. 19°00′ у. д. / 50.25° пн. ш. 19° у. д. / 50.25; 19
Катавіцы на мапе Польшчы
Катавіцы
Катавіцы
Катавіцы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.um.katowice.pl/

Катаві́цы (па-польску: Katowice, па-нямецку: Kattowitz, па-сылеску: Katowicy, па-чэску: Katovice) — горад, разьмешчаны ў паўднёвай Польшчы, зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сылескага ваяводзтва, цэнтар Горнасылескай прамысловай акругі. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 310 тыс. чалавек і па гэтым паказчыку горад займае дзесятае месца ў краіне. Катавіцы займаюць плошчу 165 км² і гэта адзінаццаты паказчык у Польшчы. Горад уваходзіць у Зьвяз польскіх мэтраполій.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катавіцы знаходзяцца на Катавіцкім узвышшы, якое адносіцца да Сылескага ўзвышша. Горад знаходзіцца на мяжы водных падзелаў Віслы і Одры, і натуральнай мяжы паміж Малапольскай і Сылезіяй. Праз Катавіцы цякуць рэкі Рава (прыток Віслы) і Кладніца (прыток Одры), а таксама некалькі невялікіх рэчак.

Плошча гораду характарызуецца невялікімі перападамі вышыні, якія складаюць каля 100 мэтраў. Самая высокая кропка гораду знаходзіцца на вышыні 352 мэтры над узроўнем мора (раён Мурцкі), а самая нізкая кропка на вышыні 261 м (раён Зарэчча). З геалягічнага пункту гледжаньня Катавіцы знаходзяцца над Горнасылескім вугальным радовішчам, якое ўключае Горнасылеская прамысловая акруга і Рыбніцкая вугальная акруга.

Сярэднегадавая тэмпэратура паветра ў горадзе складае каля +7,9 °C, сярэдняя тэмпэратура ліпеня +17,4 °C, студзеня — 2,7 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў на працягу году складае 721 мм, зь якіх большасьць выпадае ў жніўні — 110 мм. Вецер характарызуецца слабай сілай, з сярэдняй хуткасьцю 3,3 м/с, большасьць зь якіх дзьме з захаду (21%). Сьнег пакрывае Катавіцы ў сярэднім 60 дзён у годзе.

На адлегласьці сотні кілямэтраў ад Катавіцаў знаходзяцца шэсьць эўрапейскіх сталіцаў: Бэрлін, Браціслава, Будапэшт, Прага, Варшава, Вена.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфічнае разьвіцьцё гораду зьвязана з уключэньнем у склад Катавіцаў прыгарадаў. З атрыманьнем у 1865 годзе правоў горада, Катавіцы ў некалькі разоў павялічылі сваю плошчу і некалькі разоў зьмянялі сваю адміністрацыйную структуру. 15 ліпеня 1924 года колькасьць насельніцтва перавысіла 100 тыс. чалавек. У гэты дзень у склад гораду былі уключаны некалькі прыгарадаў (Багучыцы, Брунаў, Дуб, Лігота, Залеская, Галда і Зоддзьзе), што павялічыла колькасьць жыхароў Катавіцаў амаль удвая, з 57 тыс. да 113 тыс. наступныя далучэньні прыгарадаў адбыліся ў 1951, 1960 і 1975 г.г. Але ў 1980-х г.г. наступіла зьмена тэндэнцыі дэмакратычнага разьвіцьця гораду і пачалося зьмяньшэньне колькасьці насельніцтва з 368 621 чалавек у 1987 годзе да 309 621 чалавек у 2008 годзе.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка Катавіцаў заснавана на разьвіцьці сэктара паслугаў. З 150 тыс. працуючых жыхароў горада, каля 73% працаўладкаваныя ў гэтым сэктары. Такія посьпехі эканоміка гораду змагла дасягнуць дзякуючы эканамічным рэформам гарадзкіх уладаў, якія доўжацца апошнія некалькі гадоў. У 2006 годзе сярэдні заробак у Катавіцах склаў каля 4,3 тыс. злотых (каля 3,4 млн рублёў), і гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у Польшчы. Акрамя гэтага Катавіцы маюць адзін з самых высокіх паказчыкаў у Польшчы па адносінах СУП на аднаго жыхара (каля 67,5 тыс. злотых, ці 54 млн рублёў).

На тэрыторыі гораду зарэгістравана каля 48 тыс. эканамічных суб’ектаў, што складае каля 10% ад усіх эканамічных суб’ектаў ва ўсім ваяводзтве. Тэмп росту колькасьці складае каля 8-10% у год. Каля 1/5 з гэтых суб’ектаў дзейнічаюць з удзелам замежнага капіталу. Акрамя гэтага ў Катавіцах знаходзіцца свабодная эканамічная зона.

Партнэрскія гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Катавіцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў