Познань
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
52°17′34″ пн. ш. 16°44′08″ у. д.
| Познань | ||||
|
|
||||
| Першыя згадкі | 10 стагодзьдзе | |||
| Горад з | 1253 | |||
| Плошча | 261,3 км² | |||
| Насельніцтва - шчыльнасьць |
578 900 (54% — кабеты) 2197 чал/км² |
|||
| Тэлефонны код | +48 61 | |||
| Аўтамабільны код | PO | |||
| Паштовы індэкс | 60-001 — 61-890 | |||
| Геаграфічныя каардынаты | 52°17′34″ пн. ш. 16°44′08″ у. д. | |||
| Мэр | Рышард Грабэльны | |||
|
Месцазнаходжаньне Познані
|
||||
| Афіцыйны сайт | ||||
По́знань ці Пазна́нь (па-польску: Poznań, па-лацінску Posnania, па-нямецку Posen, ідыш פּױזן Poyzn, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, разьмешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i вялікапольскага ваяводзтва. Пятае па колькасьці насельніцтва места ў Польшчы. Урадавы ворган — Рада Места Познані.
Зьмест |
[рэдагаваць] Апісаньне горада
Познань гэта дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурніцкі асяродак. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, імпэтнай гаспадарцы, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвэстыцыйнай прывабнасьці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань ёсьць таксама вялікім цэнтрам прамысловасьці.
У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных, вышэйшых школаў і колькінаццаць прыватных, адукуючых некалькі дзесяткаў тысяч студэнтаў. Яны працягваюць традыцыю такіх устаноў як Акадэмія Любраньскага, Езуіцкае Калегіюм ці Познаньскі Унівэрсытэт. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія дасьледніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з найгалоўных польскіх акадэмічных асяродкаў.
Горад называюць таксама "музыкальнай сталіцай Польшчы" дзякуючы славутым хлапчуковым і мужчынскім хорам, арганізаваным кожныя 5 год скрыпічным і лютнавым конкурсам імя Генрыка Веняўскага, а таксама дзякуючы дзейнасьці камэральнага аркестра пад дырэкцыяй Агнешкі Дучмаль, опэры і Польскага Тэатра Танцу.
Познань гэта важны камунікацыйны вузел, роўна дарожны як і чыгуначны. Праз места прабягаюць краёвая шаша: аўтастрада A2, (E30) Бэрлін — Познань — Варшава — Менск — Масква,
- DK 5 (E261) Сьвеце — Быдгашч — Познань — Ўроцлаў
- DK 11 Калабжэг — Кашалін — Познань — Остраў — Кэмпна — Люблінец — Бытам
У горадзе месьціцца таксама міжнароднае лётнішча Лавіца. У самым Познані кладзецца вялікі націск на разьвіцьцё публічнай камунікацыі.
Познань гэта горад на правах павету. Падзелены на 5 дзяльніц, якія ня маюць адміністрацыйнай самастойнасьці, але якія маюць частку гмінных устаноў (Старэ Мяста, Новэ Мяста, Ежыцэ, Грунвальд, Вільда). У кожную дзяльніцу ўваходзіць некалькі дзесяткаў самаўрадавых раёнаў, аднак яны не пакрываюць усёй плошчы места, а іхныя самаўрады спаўняюць адно дапаможную функцыю.
Места таксама цесна зьвязана з атачаючымі яго гмінамі, якія разам утвараюць Познаньскую аглямэрацыю. Цяперачы заўважаецца пераезд жыхароў з самога Познаня ў акалічныя мясцовасьці. Па за моцнымі эканамічнымі і камунікацыйнымі сувязямі аглямэрацыю сутварае таксама супольная інфраструктура н.п. вадацягнік.
[рэдагаваць] Гаспадарка
Каля горада прабягае аўтастрада A2, міжнародны шлях Бэрлін — Варшава — Менск — Масква.
Разьвітая электрамашынная прамысловасьць (мэталёвы, машынны, транспартных сродкаў, электронны і электратэхнічны), спажыўны, хімічны, адзежавы. Другі пасьля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтар.
[рэдагаваць] Геаграфічныя каардынаты
- Даўжыня ў кілямэтрах:
- найшырэйшая (NW – SE) — 26 км
- найменшая (NE – SE) — 10,6 км
[рэдагаваць] Вышэйшыя ўстановы
Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:
- Унівэрсытэт імя Адама Міцкевіча
- Мэдычная Акадэмія імя Кароля Марцінкоўскага ў Познані
- Сельскагаспадарчая Акадэмія ў Познані
- Эканамічная Акадэмія ў Познані
- Акадэмія фізычнага Выхаваньня ў Познані
- Акадэмія Мастацтваў у Познані
- Музычная Акадэмія у Познані
- Познаньская Палітэхніка
- Заходні Інстытут імя Зыгмунта Вайцяхоўскага
[рэдагаваць] Культура
З 2003 году дзейнічае Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у Познані. Арганізацыя гэтая аб'ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзэнтуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускае культуры.
[рэдагаваць] Гарады-пабрацімы
Асэн
Брно
Гановэр
Нотынгэмшыр
Нэблус
Пазуэла-дэ-Аляркон
Рэнэс
Таледа
Харкаў
Чыкага
Шэньчжэнь
Ювэскюлэ
[рэдагаваць] Турызм
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Poznan (па-польску)
- Гарадзкі Інфарматар (па-польску)
- Сэрвіс Пазнаняк (па-польску)
- Віртуальная Познань (па-польску)
- Познаньскія Фартыфікацыі (па-польску)
- Познань іначай (па-польску)
- ePoznan.net — Больш чым Познань... (па-польску)
- Наша Места — інфармацыі, навіны (па-польску)
- Інтэрактыўны Познань (па-польску)
- Познань 4U (па-польску)
- Аглямэрацыя — Познань ( па-польску)
- Гарадзкая Камунікацыйная Кампанія ў Познані (па-польску)
- Познаньскія асяродкі спорту і адпачынку (па-польску)
- Найбольшы маратонны бег у Польшчы (па-польску)
- Дыяграма познаньскіх хмарачосаў (па-польску)
| Сталіцы польскіх ваяводзтваў | |
|---|---|
| Цэнтры ваяводзтваў: | Аполе • Беласток • Быдгашч • Варшава • Гданьск • Гораў Вялікапольскі • Зялёная Гара • Катавіцы • Кельцэ • Кракаў • Лодзь • Люблін • Ольштын • Познань • Рэзаў • Торунь • Уроцлаў • Шчэцін |

