Рэн (горад)
| Рэн | |||||
| Rennes | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Брэтань | ||||
| Дэпартамэнт: | Іль і Вілен | ||||
| Плошча: | 50,39 км² | ||||
| Вышыня: | 30 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 216 000 (2007) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 35000, 35200, 35700 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°07′00″ пн. ш. 1°41′00″ з. д. / 48.116667° пн. ш. 1.683333° з. д.Каардынаты: 48°07′00″ пн. ш. 1°41′00″ з. д. / 48.116667° пн. ш. 1.683333° з. д. | ||||
|
Рэн на мапе Францыі
Рэн
|
|||||
| http://www.ville-rennes.fr | |||||
Рэн (па-француску: Rennes, па-брэтонску: Roazhon) — горад на поўночным захадзе Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Іль і Вален і рэгіёна Брэтань. Насельніцтва складе 216 000 чалавека, паводле дадзеных на 2007 году.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Назва гораду дало кельцкае племя рэдонаў, якое жыло тут у старажытнасьці. Сталіца рэдонаў, якая дала пачатак Рэну, стаяла на скрыжаваньні асноўных шляхоў вобласьці Арморыка. Рэнская эпархія вядзе адлік сваёй гісторыі з IV стагодзьдзя. У Сярэднявеччы графы Рэна аспрэчвалі ў графаў Нанту вяршэнства ў Брэтані. Саперніцтва паміж Нантам і Рэнам працягвалася й пасьля далучэння Брэтані да Францыі ў пачатку XVI стагодзьдзя.
Сярэднявечны Рэн быў зьнішчаны вялікім пажарам 1720 году, аднак ацалеў Палац парлямэнта Брэтані з пышна дэкараванай галоўнай заляй. Цэнтар горада, зноўку быў выбудаваны ў XVIII стагодзьдзі, можа служыць прыкладам горадабудаўнічай палітыкі клясыцызму з шырокімі вуліцамі, разьмешчанымі пэрпэндыкулярна адзін да аднаго. Парадную забудову часоў Людовіка XV ўяўляе гарадзкая ратуша. Тады ж была каналізавана рака Вілен.
Падчас Вялікай францускай рэвалюцыі горад служыў пляцдармам для падаўленьня вандэйскіх паўстанцаў. У гады Другой сусьветнай вайны Рэн моцна пацярпеў ад бамбаваньняў як немцаў, гэтак і хаўрусьніцкіх войскаў: загінулі тысячы мяшчанаў, былі разбураны многія старадаўнія будынкі, у тым ліку гарадзкі музэй.
Эканоміка [рэдагаваць]
Традыцыйна ў Рэне былі прадпрыемствы машынабудаваньня, разьвіты ганчарная, мэблевая й гарбарная вытворчасьці, быў разьвіты гандаль жывёлай, птушкай, хлебам, мёдам, воскам і лесам. Зараз у Рэне маюцца прадпрыемствы такіх кампаній, як то Сытраэн і France Telecom.
Спорт [рэдагаваць]
Зараз у горадзе базуецца футбольны клюб «Рэн».
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Рэн (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |