Сэнт-Эт’ен
| Сэнт-Эт’ен | |||||
| Saint-Étienne | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Рона-Альпы | ||||
| Дэпартамэнт: | Люара | ||||
| Плошча: | 79,97 км² | ||||
| Насельніцтва: | 177 480 (2006) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 45°26′05″ пн. ш. 4°23′25″ у. д. / 45.43472° пн. ш. 4.39028° у. д.Каардынаты: 45°26′05″ пн. ш. 4°23′25″ у. д. / 45.43472° пн. ш. 4.39028° у. д. | ||||
|
Сэнт-Эт’ен на мапе Францыі
Сэнт-Эт’ен
|
|||||
| http://www.saint-etienne.fr | |||||
Сэнт-Эт’ен (па-француску: Saint-Étienne, па-аксытанску: Sant Estève) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Люара рэгіёна Рона-Альпы. Насельніцтва — 176 800 чалавек (на 2004 год). Горад назвыны ў гонар сьвятога Стэфана.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
З XVI стагодзьдзя ў Сэнт-Эт’ене разьвівалася зброевая прамысловасьць. У час Вялікай францускай рэвалюцыі, Сэнт-Эт’ен на кароткі час быў перайменаваны ў Арм-Віль (франц. Armeville — «зброевы горад»). Пазьней, ён стаў цэнтрам здабычы вугалю, а ў апошні час вядомы вытворчасьцю ровараў.
Яшчэ ў першай палове XIX стагодзьдзя Сэнт-Эт’ен быў невялікім мястэчкам з насельніцтвам каля 33 тысяч чалавек у 1832 годзе, але ў 1880 годзе дзякуючы прамысловай рэвалюцыі й бурнаму росту індустрыі колькасьць жыхароў дасягнула 110 тысяч.
Культура [рэдагаваць]
У горадзе разьмешчаны такія вядомы адукацыйны цэнтры як Унівэрсытэт імя Жана Манэ, школа шахтараў, школа мастацтваў, Нацыянальная школа інжынэраў, Вышэйшая камэрцыйная школа. Працуюць музэі сучаснага мастацтва, шахтаў, прамысловага мастацтва. Дзейнічаюць тэатры «Камэды Сэнт-Эт’ен», «Плянэтар», «Эсплянада-Опэра»[1].
Спорт [рэдагаваць]
У горадзе месьціцца шматразовы чэмпіён Францыі футбольны клюб «Сэнт-Эт’ен».
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Site officiel de la ville de Saint-Étienne. Vive la culture! saint-etienne.fr
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сэнт-Эт’ен — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |