Лаўрынавіцкі сельсавет (Баранавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лаўрынавіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Лаўрынавічы
Дата ўтварэньня 16 ліпеня 1954
Дата скасаваньня 22 сакавіка 1962
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Лаўры́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар — вёска Лаўрынавічы.

Утвораны 16 ліпеня 1954 году ў складзе Навамыскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР шляхам аб’яднаньня скасаваных Дубаўскага і Русінскага сельсаветаў[1].

З 8 красавіка 1957 году ў складзе Баранавіцкага раёну. 22 сакавіка 1962 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікалуцкага (4 населеныя пункты: Грабавец, Капані, Крыжыкі і Русіно) і Каўпеніцкага (9 населеных пунктаў: Адахаўшчына I, Адахаўшчына II, Адахаўшчына III, Бор, Гірава, Дубава, Забродзьдзе, Лаўрынавічы і Якімавічы) сельсаветаў[2].

На момант скасаваньня ў склад сельсавету ўваходзілі 13 населеных пунктаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).