Валянцін Таўлай
| Валянцін Паўлавіч Таўлай | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Псэўданімы: | Усяслаў Барвінец; Бунтар; Янка Бунтар; К.Бунтарны; Былы вучань; Васіль; М.Гарустовіч; Горны; Янка Дванаццаты; Павел Менскі; Мсьцівец; Юрка Назубіч; Ілюк Прышчэпа (з Янкам Брылём); Паўлюк Сірата; В.Тарскі; Чырвоны зьвястун; крыптанімы: В.Т.; А.С. і В.Т. (з А.Салагубам); |
| Нарадзіўся: | 26 студзеня 1914 Баранавічы, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
| Памёр: | 27 чэрвеня 1947 Менск, БССР |
| Грамадзянства: | Польская Рэспубліка, СССР |
| Літаратурная дзейнасьць | |
Валянцін Паўлавіч Таўлай (пс. Усяслаў Барвінец; Бунтар; Янка Бунтар; К.Бунтарны; Былы вучань; Васіль; М.Гарустовіч; Горны; Янка Дванаццаты; Павел Менскі; Мсцівец; Юрка Назубіч; Ілюк Прышчэпа (з Я.Брылём); Паўлюк Сірата; В.Тарскі; Чырвоны звястун; крыптанімы: А.С. і В.Т. (з А.Салагубам); В.Т.; 26 студзеня (8 лютага) 1914, Баранавічы — 27 чэрвеня 1947, Менск) — беларускі паэт, літаратуразнаўца, заходнебеларускі дзяяч.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Пражываў з бацькамі ў вёсцы Рудаўка (цяпер Слонімскі раён). Навучаўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі, зь якой у 1925 годзе быў выключаны, бо адмовіўся пісацца палякам. У 1927 паступіў у 3 клясу Віленскай беларускай гімназыі. У лютым 1928 выключаны з навучальнай ўстановы за ўдзел у вучнёўскім страйку. Пад паліцэйскім канвоем выпраўлены да бацькоў на вёску. Супрацоўнічаў зь беларускім камуністычным рухам.
Друкавацца пачаў ў 1928 ў заходнебеларускай прэсе. Тады ж на шапірографе выдаў паэму «Непераможная», якая была прысьвечана разгромленай Грамадзе.
28 жніўня 1929 арыштаваны польскімі ўладамі за стварэньне камсамольскае групоўкі ў вёсцы. Утрымліваўся ў Слонімскай і Гарадзенскай вязьніцах. Асуджаны на 6 месяцаў зьняволеньня ўмоўна, як непаўнагадовы. Пракурор абскардзіў рашэньне, і Віленскі суд прысудзіў Таўлая да 2 гадоў турмы. Валянцін Таўлай не зьявіўся на суд (выпушчаны зь вязьніцы на час перагляду справы). У кастрычніку 1930 нелегальна перапраўлены ў БССР.
З 1930 па 1932 працаваў у газэце «Звязда», навучаўся на вечаровым газэтным аддзяленьні літфаку БДУ.
Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР ня быў арыштаваны, як большасьць сябраў Грамады, таму што супрацоўнічаў са спэцгрупай НКГБ «Буравесьнік»[1].
Пахаваны на вайсковых могілках у Менску.
[рэдагаваць] Творчасьць
[рэдагаваць] Кнігі
- 1928 - Непераможаная (паэма)
[рэдагаваць] Памяць
У Горадні імем Таўлая названа вуліца. Маецца такая вуліца і ў Лідзе.
Баранавіцкая гарадзкая бібліятэка носіць імя Валянціна Таўлая.
Мікола Арочка ў 1969 выдаў крытыка-літаратуразнаўчую кнігу «Валянцін Таўлай». У 1978 быў зьняты дакумэнтальны фільм «Валянцін Таўлай» па сцэнары Вячаслава Адамчыка.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ На падставе: С. Ёрш - Беларуская партызанка
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Аўтабіяграфія Таўлая
- Слоўнік Маракова
- Жыцьцяпіс на Слоўнік.орг
- Курылёнак Вольга, Да 90-годдзя з дня нараджэньня Валянціна Таўлая//Лідзкі летапісец
- Сяргей Чыгрын, Слонімскімі сьцежкамі Валянціна Таўлая//Газэта Слонімская
- Вершы Таўлая
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Беларускія літаратары
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Беларускія паэты і паэткі
- Памерлі 27 чэрвеня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Сябры Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў