Радашкавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Радашкавічы
Касьцёл Найсьв. Тройцы
Касьцёл Найсьв. Тройцы
BIA Radoszkowice COA.png Flag of Radaškovičy.png
Герб Радашкавічаў Сьцяг Радашкавічаў
Магдэбурскае права: 1569
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Насельніцтва: 5 6 тыс, чал. (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовы індэкс: 222322
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′ пн. ш. 27°14′ у. д. / 54.15° пн. ш. 27.233° у. д. / 54.15; 27.233Каардынаты: 54°9′ пн. ш. 27°14′ у. д. / 54.15° пн. ш. 27.233° у. д. / 54.15; 27.233
Радашкавічы на мапе Беларусі ±
Радашкавічы
Радашкавічы
Радашкавічы
Радашкавічы
Радашкавічы
Радашкавічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ра́дашкавічы — мястэчка ў Беларусі, на сутоках рэчак Вязынка і Гуйка з ракой Рыбчанка. Уваходзяць у склад Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 5,6 тыс. чал. (2008). Знаходзяцца за 32 км ад Маладэчна, 41 км ад Менску, 10 км ад чыгуначнай станцыі Радашкавічы (лінія Менск — Маладэчна); на аўтамабільнай дарозе Менск — Маладэчна.

Радашкавічы — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Меншчыны, зьвязанае з такімі вядомымі постацямі, як Янка Купала, Ядвігін Ш., Язэп Драздовіч, Браніслаў Тарашкевіч, Максім Танк.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму «Радашкавічы». На думку адных дасьледнікаў, ён утварыўся ад словаў радзіцца-раіцца, другіх — ад радавацца. Таксама існуе меркаваньне, што назва паселішча пайшла ад прозьвішчаў Радашковіч, Радашкевіч[1].

У гістарычных крыніцах таксама згадваюцца як Радушкавічы і Радашкевічы[2]. Традыцыйную мясцовую форму назвы Ра́дашкавічы[3] за савецкім часам замянілі на цяперашнюю афіцыйную Радашковічы[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Радашкавічы датуецца 1447, калі кашталян віленскі Пётар Гедыгольдавіч заснаваў тут касьцёл Найсьв. Тройцы. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні Вярэйскага, Гаштольдаў, каралевы Боны, Глябовічаў, Агінскіх, Радзівілаў. З 1539 да сяр. XIX ст. тут рэгулярна праводзіліся кірмашы.

Мескі герб з прывілею 1792

У 1549 Радашкавічы атрымалі статус места, у якім было 130 двароў, 8 корчмаў, майстэрні. Прыкладна ў гэты ж час тут збудавалі драўляны замак. У Інфлянцкую вайну ў 1567 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст пастанавіў склікаць пад Радашкавічамі збройную дэманстрацыю, разьлічваючы на далучэньне да яе незадаволеных маскоўскай уладай князёў і баяраў. На попіс сабралося 47 тыс. жаўнераў, у тым ліку 30 тыс. паспалітага рушаньня і 2400 жаўнераў, дасланых з Каралеўства Польскага, зброі налічвалася каля 100 адзінак[5]. У 1569 Жыгімонт Аўгуст надаў паселішчу Магдэбурскае права. 23 лютага 1792 кароль і вялікі князь Станілсаў Аўгуст Панятоўскі надаў Рашакавічам мескі герб: «у срэбным полі паясная выява сьвятога Стэфана, пабітага камянямі»[6].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Радашкавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся заштатным местам Вялейскага павету. За часамі вызвольнага паўстаньня (18301831) паселішча на пэўны час вызвалілі з-пад расейскай улады. У 1842 Радашковічы зрабіліся цэнтрам воласьці Віленскай губэрні. Станам на 1859 тут было 222 будынкі (на 1866 — 225 будынкаў[7]). У 1882 у мясцовым касьцёле ахрысьцілі Яна Луцэвіча (Янку Купалу).

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Радашкавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім ваяводзтве. Цягам 19221928 у месьце працавала Радашкавіцкая беларуская гімназія імя Ф. Скарыны.

У 1939 Радашкавічы ўвайшлі ў БССР. У 1940 афіцыйны статус паселішча панізілі да гарадзкога пасёлку, які зрабіўся цэнтрам раёну (у 1960 Радашкавіцкі раён зьліквідавалі). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Радашкавічах працуюць сярэдняя і мастацтваў школы, школа-інтэрнат.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надаюць местачковыя лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасьці, вытворчасьць керамічных вырабаў.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля Радашкавічаў дзейнічаюць санаторы «Хваёвы Бор», санаторы-прафілякторы «Зорны», дзіцячы аздараўленчы комплекс «Маяк». Мястэчка — цэнтар ганчарнага рамяства[9].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзішча (V—XIII стст.)
  • Ешыбот (пач. XX ст.)
  • Капліца Сьв. Яна Непамука (XIX ст.)
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы (1855—1859)
  • Могілкі: габрэйскія; польскія вайсковыя часоў вайны 1920 року; старыя каталіцкія
  • Магіла Зыгмунта Чаховіча
  • Царква Сьв. Ільлі (1942)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Людміла Мінкевіч. «Зорныя» Радашковічы // «Голас Радзімы» № 37 (3109), 2 кастрычніка, 2008.
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 316.
  3. ^ Радашкавічы // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  4. ^ Зьміцер Бартосік. Радашкавічы Маладэчанскага раёну // «Радыё Свабода», 2 красавіка 2008.
  5. ^ K. Piwarski. Niedoszła wyprawa radoszkowicka Zygmunta Augusta na Moskwę (rok 1567—1568) // «Ateneum Wileńskie». T. IV. — Wilno, 1927. S. 256—286.
  6. ^ Радашкавічы // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  7. ^ Radoszkowicze // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 439.
  8. ^ Генадзь Каханоўскі. Радашковічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 51.
  9. ^ Радошковичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  10. ^ Басаў А. Н., Куркоў І. М. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Н. Найдовіч. — Мн.: Полымя, 1994. С. 26.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Радашкавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў