Аляксандар Уласаў
Аляксандар Уласаў (28 жніўня 1874, Вялейка — 11 сакавіка 1941, ст. Марыінск, Кемераўская вобласьць, Расея (?)) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, палітык і сэнатар міжваеннай Польскай Рэспублікі, эканаміст.
Вучыўся ў духоўнай сэмінарыі ў Пінску, у Мікалаеўскай гімназіі ў Ліпаве, пазьней — у Рыскім тэхнічным унівэрсытэце (1899—1905).
У сьнежні 1904 году заснаваў першую беларускую палітычную партыю — Беларускую сацыялістычную грамаду — і зьўляўся сябрам ейнага Цэнтральнага камітэту. У 1908 годзе - адзін з заснавальнікаў выдавецтва "Наша Хата".
З сьнежня 1906 году і да траўня 1914 зьяўляўся галоўным рэдактарам газэты «Наша Ніва». За гэты час Уласаў прыцягнуў да супрацоўніцтва з газэтай таленавітых беларускіх літаратараў, сярод якіх быў і Янка Купала, які пазьней стаў новым рэдактарам газэты.
За сваю грамадзка-палітычную дзейнасьць і публікацыі ў 1909 годзе быў асуджаны царскімі ўладамі да 4 месяцаў зьняволеньня.
Браў удзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе. У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, праз год аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства ў Вільні «Наша хатка». Уласаў выдаваў таксама часопісы «Лучынка» для дзяцей і «Саха» для сялянаў.
На момант заключэньня Рыскай дамовы 1920 году знаходзіўся ў Радашковічах, якія апынуліся ў выніку дамовы на тэрыторыі міжваеннай Польскай Рэспублікі. Пазьней у Радашковічах Уласаў стварыў беларускую гімназію імя Францішка Скарыны, узначальваў Таварыства беларускай школы. У 1922—1927 годзе меў мандат сэнатара першага тэрміну зь сьпісу Блёку Нацыянальных Меншасьцяў ад Заходняй Беларусі у польскім сэйме.
У кастрычніку 1939 году быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць». Памёр у зьняволеньні ў Расеі.
[рэдагаваць] Творы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Аляксандар Уласаў — Уладзімер Арлоў // Беларуская служба Радыё Свабода
- 68 гадоў таму памёр Аляксандр Уласаў // Наша Ніва, 11 сакавiка 2009 г.
- Вугельчыкі з попелу — Уладзімер Содаль // Наша Ніва, №33, 2000 г.
- Аляксандар Уласаў — Лявон Луцкевіч, Галіна Войцік.
| Рэдактары газэты «Наша Ніва» | |
|---|---|
|
Зыгмунт Вольскі (1906) · Аляксандар Уласаў (1906—1914) · Янка Купала (1914—1915) · Антон Луцкевіч (1920) · Уладзіслаў Знамяроўскі (1920) · Сяргей Дубавец (1991—2000) · Андрэй Дынько (2000—2006) · Андрэй Скурко (2006 — дасюль)
|
|
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Вялейцы
- Беларускія журналісты
- Палітыкі БНР
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Сэнатары Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Памерлі 11 сакавіка
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Кемераўскай вобласьці