Кемераўская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Кемераўская вобласьць Кемеровская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Сыбірская фэдэральная акруга Заходне-Сыбірскі эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кемерава |
| Дата ўтварэньня | 26 студзеня 1943 |
| Губэрнатар | Аман Тулееў |
| Насельніцтва (2010) |
2 763 481[1] (14-е месца) |
| Шчыльнасьць | 28,9 чал./км² |
| Плошча | 95 725 км² (37-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Кемераўскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +7 |
| Код аўтам. нумароў | 42, 142 |
Ке́мераўская во́бласьць (па-расейску: Ке́меровская о́бласть) — вобласьць у паўднёвай частцы Заходней Сыбіры ў Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Кемерава. Вобласьць уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе з Новасыбірскай і Томскай абласьцямі, Алтайскім і Краснаярскім краямі й рэспублікамі Алтай і Хакасія. Большасьць насельніцтва пражывае ў гарадох, маюцца значныя тэрыторыі з нізкай шчыльнасьцю засяленьня.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Большую частку вобласьці займае Кузьнецкая катлавіна, на захадзе - Салаірскі камлюк, на ўсходзе - Кузьнецкі Алатаў, на поўдні - Горная Шорыя. Рэкі — Кандома, Мрасу, Том, Іня, Кія, Чумыш, Сары-Чумыш.
Кемераўская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе Заходняй Сыбіры, займаючы адгор’і Алтая. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень амаль 500 км, з захаду на ўсход — 300 км. Вялікая рознасьць вышынь паверхні вызначае разнастайнасьць прыродных умоваў. Найвышэйшая кропка — голец Верхні Зуб на мяжы з Рэспублікай Хакасія падымаецца на 2178 м, найменшая — 78 мэтраў над узроўнем мора ляжыць у даліне ракі Том на мяжы з Томскай вобласьцю. Па рэльефе тэрыторыя вобласьці дзеліцца на раўнінную (паўночная частка), прадгорныя й горныя раёны.
У нетрах вобласьці выяўлены разнастайныя карысныя выкапні, як то каменныя й бурыя вуглі, жалезныя й полімэталічныя руды, золата, фасфарыты, будаўнічы камень й іншыя мінэральныя рэсурсы. Паводле спалучэньня й наяўнасьці прыродных багацьцяў вобласьць можна называць унікальнай.
Гісторыя [рэдагаваць]
Карэннае насельніцтва вобласьці ёсьць томскія татары, шорцы й тэлеуты. У 1618 годзе пачалося засяленьне тэрыторыі цяперашняй Кемераўскай вобласьці народамі комі й расейцамі, зьявіўся Кузьнецкі астрог. У 1721 годзе рудознаўца Міхайла Волкаў адкрыў у раёне сучаснага горада Кемерава першыя радовішчы вугалю. У пачатку XX стагодзьдзя пачыналіся працы па стварэньню вугальных і мэталюргічных прадпрыемстваў.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Паводле дадзеных на 2010 год у вобласьці пражывала 2 763 481 чалавек. Нацыянальную большасьць у вобласьці складаюць расейцы, акрамя таго, у вобласьці пражываюць татары, украінцы, немцы, чувашы, шорцы, беларусы (10 715 чалавек на 2002 год), армяне й іншыя.
Эканоміка [рэдагаваць]
На тэрыторыі вобласьці разьвіта вугальная прамысловасьць. Шахты й разрэзы разьмешчаны ў асноўным у цэнтральнай частцы вобласьці. На поўдні рэгіёну разьвіты таксама мэталюргія й горна здабываючая прамысловасьць. Таксама ў вобласьці наладжана машынабудаваньне й хімічная прамысловасьць. Добра разьвіты чыгуначны транспарт і цеплавая энэргетыка.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кемераўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||