Арлоўская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Арлоўская вобласьць Орловская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральны эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Арол |
| Дата ўтварэньня | 27 верасьня 1937 |
| Губэрнатар | Аляксандар Казлоў |
| Насельніцтва (2010) |
787 163[1] (63-е месца) |
| Шчыльнасьць | 31,9 чал./км² |
| Плошча | 24 652 км² (70-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Арлоўскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 57 |
Арло́ўская во́бласьць (па-расейску: Орло́вская область) — вобласьць на ўсходзе Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Арол. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Тульскай, Ліпецкай, Курскай, Бранскай, Калускай абласьцямі. Створана як вобласьць РСФСР 27 верасьня 1937 года. Вобласьць падзелена на 24 муніцыпальных раёна.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Вобласьць месьціцца на ўзгорыстай раўніне падзеленай вузкімі абрывістымі берагамі рэкаў і ярамі. Вышэйшая кропка — 285,9 мэтраў у вёсцы Дзяменцьеўка Новадзярэвенькоўскага раёна, самая нізкая кропка — 120 мэтра на беразе ракі Хуткая Сасна на мяжы зь Ліпецкай вобласьцю.
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
Маюцца запасы жалезнай руды прымеркаваныя да Курскай анамаліі, буйное Новаялтынскае радовішча ў Дзьмітраўскім раёне. Маюцца запасы бурага вугалю, значныя запасы вапнякоў, глінаў, пяскоў. Распрацоўваецца радовішча ўранавых рудаў на паўднёвым-захадзе рэгіёна.
Гідраграфія [рэдагаваць]
Рэкі вобласьці належаць да басэйнаў трох рэк, як то Волга, Дон і Дняпро.
Гісторыя [рэдагаваць]
У летапісах XII стагодзьдзя маюцца згадкі гарадоў Мцэнск, Навасіль, Кромы. Тады сучасная Арлоўшчына ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. Пасьля сьмерці Міхаіла Чарнігаўскага на гэтых землях утварылася ўдзельнае Навасільскае княства. Да канца XV стагодзьдзя яно, да таго часу распалася на чатыры асобных княства, разам з усімі астатнімі аскепкамі Чарнігаўскага княства, увайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XVI стагодзьдзі заснаваны горад-крэпасьць Арол, адноўлены зьнішчаныя ў XIII стагодзьдзі Ліўны. У XVI—XVII стагодзьдзях тэрыторыя сучаснай Арлоўскай вобласьці зьяўлялася памежжам Расейскага царства, на ёй знаходзіліся многія ўмацаваньні Вялікай засечнай рысы. З павяншэньнем пагрозы з боку татараў, узмацьнялася земляробчая калянізацыя гэтага раёна.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Насельніцтва вобласьці па выніках Усерасейскай перапісу насельніцтва 2010 году складае 787 163 чалавека. Шчыльнасьць насельніцтва складае 31,9 чал/км². Асноўнай нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (96,1%).
Эканоміка [рэдагаваць]
Эканоміка мае індустрыяльна-аграрны характар, доля сельскай гаспадаркі ў ВРП складае 12,9% (2007), прамысловасьці — 28,3% (2006). Спэцыялізацыя на галінах АПК апынулася праблемнай у 1990-х гадох, тэмпы росту ВРП Арлоўскай вобласьці за гады эканамічнага ўздыму 1998—2004 гадоў былі ніжэйшымі да сярэдняга паказчыка па расейскіх рэгіёнах — 142 і 151% адпаведна.
Спад вытворчасьці 1990-х гадоў у машынабудаваньні й перапрацоўчых галінах АПК так і не пераадолены на сёньняшні момант, таму аб’ём прамысловай вытворчасьці вобласьці ў супастаўных цэнах дасягнуў у 2006 годзе толькі 68% ад узроўню 1990 году.
Прамысловасьць [рэдагаваць]
Асноўныя галіны прамысловасьці — машынабудаваньне (30% аб’ёму вытворчасьці), харчовая прамысловасьць (больш за 25% з мукамольнай) і прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў (13%). Акрамя Арла, дзе сканцэнтравана вялікая частка прадпрыемстваў, асобныя заводы ёсьць у Ліўнах і Мцэнску, а таксама ў малых гарадох. Чорная мэталюргія высокіх перадзелаў (7%) узнікла ў другой палове XX стагодзьдзя дзякуючы зручнаму транспартнаму становішчу.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Арлоўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||||