Камчацкі край
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Камчацкі край Камчатский край |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | Край |
| Уваходзіць у | Далёкаўсходняя фэдэральная акруга, Далёкаўсходняя эканамічная акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Петрапаўлаўск-Камчацкі |
| Глава адміністрацыі | Аляксей Кузьміцкі |
| Афіцыйныя мовы | расейская |
| Насельніцтва (2002) | 358,8 тыс. |
| Шчыльнасьць | 0,76 чал./км² |
| Плошча | 472 300 км² |
| Месцазнаходжаньне Камчацкага краю | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +12 (узімку) UTC +13 (улетку) |
| Код аўтам. нумароў | 41 і 82 |
Камчацкі край — адзін з суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Знаходзіцца на Камчацкай паўвысьпе. На поўначы мяжуе з Чукоцкай аўтаномнай акругай, на паўночным захадзе — з Магаданскай вобласьцю. Утвораны 1 чэрвеня 2007 года шляхам аб’яднаньня Камчацкай вобласьці і Карацкай аўтаномнай акругі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Прырода
Камчацкая паўвыспа знаходзіцца ў зоне актыўнай вульканічнай дзейнасьці, на яе тэрыторыі налічваецца каля 300 буйных і сярэдніх вульканаў, 29 зь іх зьяўляюцца дзейнымі. Тут разьмешчаны самы высокі вулькан Эўразіі — Ключэўская сопка. Зь дзейнасьцю вульканаў зьвязанае ўтварэньне шматлікіх карысных выкапняў, а таксама гідратэрмальная актыўнасьць: зьяўленне гарачых крыніцаў, утварэньне фумарол, гейзэраў і інш. На тэрыторыі Камчаткі знаходзяцца Краноцкі запаведнік і сусьветна вядомая Даліна гейзэраў. Клімат халодны і вільготны. Прыродныя рэсурсы ўключаюць золата, вугаль, сьлюду і прыродны газ.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва 358,8 тысяч чалавек. З іх:
- расейцы — 290 108 чал. (80,8%);
- украінцы — 20 870 чал. (5,8%);
- каракі — 7 328 чал. (2%);
- татары — 3 617 чал. (<1,00%);
- беларусы — 3 347 чал. (<1,00%).
55% насельніцтва жыве ў сталіцы краю — горадзе Петрапаўлаўск-Камчацкі. На тэрыторыі края існуе 11 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадзкія акругі, 6 гарадскіх паселішчаў і 50 сельскіх паселішчаў.
Муніцыпальныя раёны:
- Алеуцкі муніцыпальны раён;
- Быстрынскі муніцыпальны раён;
- Елізаўскі муніцыпальны раён;
- Карагінскі муніцыпальны раён;
- Мількоўскі муніцыпальны раён;
- Алюторскі муніцыпальны раён;
- Пенжынскі муніцыпальны раён;
- Собалеўскі муніцыпальны раён;
- Тыгільскі муніцыпальны раён;
- Усьць-Бальшарэцкі муніцыпальны раён;
- Усьць-Камчацкі муніцыпальны раён;
Гарадзкія акругі:
- Гарадзкая акруга Петрапаўлаўск-Камчацкі
- Вілючынская гарадзкая акруга (ЗАТУ)
- Гарадзкая акруга «пасёлак Палана»
[рэдагаваць] Эканоміка
У эканоміцы края пераважае рыбалоўства (каля 55% ВУП), на поўначы края — горназдабыўная прамысловасьць (здабыча золата і плаціны). Разьвіты турызм, здабыча пушнога зьвера: собаля, лісіцы, марскога коціка, блакітнага пясца.
Сельская гаспадарка прадстаўленая пераважна аленегадоўляй.
У краі значная колькасьць вайсковых аб’ектаў: базаў падводных чоўнаў, авіябазаў, радарных станцыяў і іншых.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Камчацкі край — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Далёкаўсходняя фэдэральная акруга Расеі | ||
|---|---|---|
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі |
||
|---|---|---|
| Рэспублікі: | ||
| Краі: |
Алтайскі · Забайкальскі · Камчацкі · Краснадарскі · Краснаярскі · Пермскі · Прыморскі · Стаўрапольскі · Хабараўскі
|
|
| Вобласьці: |
Амурская · Арлоўская · Архангельская · Арэнбурская · Астраханская · Белгародзкая · Бранская · Валагодзкая · Валгаградзкая · Варонеская · Іванаўская · Іркуцкая · Калінінградзкая · Калуская · Кастрамская · Кемераўская · Кіраўская · Курганская · Курская · Ленінградзкая · Ліпецкая · Магаданская · Маскоўская · Мурманская · Новасыбірская · Наўгародзкая · Ніжагародзкая · Омская · Пензенская · Пскоўская · Растоўская · Разанская · Самарская · Саратаўская · Сахалінская · Смаленская · Сьвярдлоўская · Тамбоўская · Томская · Тульская · Цьвярская · Цюменская · Уладзімерская · Ульянаўская · Чалябінская · Яраслаўская
|
|
| Гарады фэдэральнай значнасьці: | ||
| Аўтаномная вобласьць: | ||
| Аўтаномныя акругі: | ||
| Фэдэральныя акругі | ||