Яраслаўская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Яраслаўская вобласьць Ярославская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральная эканамічная акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Яраслаўль |
| Улучае | 17+3 раёнаў |
| Дата ўтварэньня | 1936 |
| Афіцыйныя мовы | расейская мова |
| Насельніцтва (2010) | 1 306 553[1] |
| Нацыянальны склад | расейцы 95,15% |
| Плошча | 36 400 км² (60-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшая кропка |
294 м |
| Месцазнаходжаньне Яраслаўскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +3 |
| Код аўтам. нумароў | 76 |
| Афіцыйны сайт | |
Ярасла́ўская во́бласьць (па-расейску: Яросла́вская о́бласть) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, які разьмешчаны ў цэнтры Рускай раўніны, у Волгі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Яраслаўль. Гістарычна вобласьці папярэднічала Яраслаўская губэрня, заснаваная у 1777 гождзе. Вобласьць была створаная ў 1936 годзе. Рэльеф вобласьці пераважна раўнінны.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Яраслаўская вобласьць разьмешчана на поўначы эўрапейскай часткі Расеі, у цэнтры Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Мяжуе з Уладзімерскай, Валагодзкай, Іванаўскай, Кастрамской, Маскоўскай, Цьвярской абласьцямі. Адлегласьць ад абласнога цэнтра да Масквы складае 282 км.
Клімат [рэдагаваць]
Клімат, у сілу геаграфічнага становішча ёсьць умерана-кантынэнтальны[2]. Лета — адносна цёплае, кароткае; зіма — умерана халодная, працяглая.
Гідраграфія [рэдагаваць]
Уся тэрыторыя вобласьці ставіцца да басэйна адной з найбуйнейшых рэкаў Расеі — Волгі, якая злучае рэгіёны Балтыйскага, Белага, Касьпійскага, Чорнага й Азоўскага мораў, ейная працягласьць на тэрыторыі вобласьці складае 340 км. Волга зарэгулюецца плацінай і стала практычна ланцугом вадасховішчаў.
Гісторыя [рэдагаваць]
У другой палове I тысячагодзьдзя н. э. тэрыторыя краю засяляецца фіна-вугорскім народам мера. У IX—X стагодзьдзі Верхняе Паволжжа пачынае мірна засяляцца славянамі, гэта былі прадстаўнікі ільменскіх славенаў і крывічоў, яны паступова зьмешваліся зь меранамі. Першым з гарадоў, які ўзьнік на тэрыторыі краю, быў разьмешчаны на возеры Нера Растоў, які згадваецца ў летапісе ўжо ў 862 годзе. Сюды кіеўскія князі пасылалі князя альбо намесьніка, які кіраваў ўсёй Паўночна-ўсходняй Русьсю. У 991 годзе была заснавана Растоўская япархія — адна з найстарэйшых на Русі. Не пазней 1010 году растоўскі князь Яраслаў Уладзімеравіч заснаваў на Волзе горад Яраслаўль. У пачатку XIII стагодзьдзя на ўдзельныя княства распалася й Паўночна-Ўсходняя Русь; асноўнымі княствамі на тэрыторыі сучаснай Яраслаўскай вобласьці былі Пераслаўскае (1175—1302), Растоўскае (1207—1474), Угліцкае (1216—1605) і Яраслаўскае (1218—1471), якія паступова раздрабіліся на яшчэ больш дробныя ўдзелы. У лютым 1238 году Паўночна-Ўсходняя Русь была спустошана падчас татара-мангольскага нашэсьця.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць насельніцтва складае 1 272 468 чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва — 35,9 чал. на км² (2010), доля гарадзкога насельніцтва — 81,8% (2009). Нацыянальны склад: расейцы (95,15%), украінцы (1%), татары (0,45%) і іншыя.
Эканоміка [рэдагаваць]
Яраслаўская вобласьць уваходзіць у лік найбольш разьвітых у прамысловым дачыненьні да рэгіёнаў краіны. Каля 300 яраслаўскіх прадпрыемстваў маюць фэдэральны значэньне й зьяўляюцца лідэрамі ў сваіх галінах. Асноўныя мінэральна-сыравінныя рэсурсы вобласці ёсьць кварцавы пясок, жвір, торф, мінэральныя воды, вапнавыя туфы, тонкія істужачныя гліны, мінэральныя фарбы. Вядучымі галінамі прамысловасьці вобласьці зьяўляюцца машынабудаваньне й мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная й нафтахімічная прамысловасьць[3].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
- ^ Регионы: Ярославская область. Рейтинговое агентство "Эксперт РА"
- ^ Ярославская область. Сайт Председателя Правительства Российской Федерации
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Яраслаўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||||