Амурская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Амурская вобласьць Амурская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Далёкаўсходняя фэдэральная акруга Далёкаўсходні эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Благавешчанск |
| Дата ўтварэньня | 2 жніўня 1948 |
| Губэрнатар | Алег Кажэмяка |
| Насельніцтва (2010) |
829 204[1] (60-е месца) |
| Шчыльнасьць | 2,29 чал./км² |
| Плошча | 361 913 км² (14-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Амурскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +10 |
| Код аўтам. нумароў | 28 |
Аму́рская во́бласьць (па-расейску: Аму́рская о́бласть) — вобласьць ува ўсходняй частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Благавешчанск. Вобласьць уваходзіць у Далёкаўсходнюю фэдэральную акругу, мяжуе з Рэспублікай Саха на поўначы, з Хабараўскім краем на ўсходзе, з Габрэйскай аўстаномнай вобласьцю на паўднёвым-усходзе й з Забайкальскім краем на захадзе. Мае вонкавую мяжу з Кітаем на поўдні. Вобласьць утворана 20 кастрычніка 1932 году, калі была вылучана ў асобную адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку з Хабараўскага краю. На тэрыторыі вобласьці знаходзіцца касмадром Свабодны, акрамя таго плянуецца будаўніцтва касмадрома Ўсходні.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Амурская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе Расейскай Фэдэрацыі, ува ўмераным геаграфічным поясе. Адлегласьць ад ейнага адміністрацыйнага цэнтра горада Благавешчанска да Масквы па чыгунцы складае 7982 км, па паветры — 6480 км. Да Паўночнага полюса вобласьць разьмешчана некалькі бліжэй (каля 5000 км), чым да экватара (каля 6000 км). Большая частка вобласьці знаходзіцца ў басэйне Верхняга й Сярэдняга Амура, што й вызначыла назву вобласьці.
Гісторыя [рэдагаваць]
Амурскі край быў далучаны да Расейскай імпэрыі па выніках Другой опіюмнай вайны паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй з аднаго боку й Кітайскай імпэрыяй зь іншага.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2002 году колькасьць насельніцтва складала 902 тысяч чалавек. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы (92,04%), потым украінцы (3,49%) і беларусы (0,87%), якіх у вобласьці налічвалася 7 827 чалавек.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Амурская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||