Варонеская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Варонеская вобласьць Воронежская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральна-чарназёмны эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Варонеж |
| Дата ўтварэньня | 13 чэрвеня 1934 |
| Губэрнатар | Аляксей Гарадзееў |
| Насельніцтва (2010) |
2 335 789[1] (23-е месца) |
| Шчыльнасьць | 44,7 чал./км² |
| Плошча | 52 216 км² (51-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Варонескай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 36, 136 |
Варо́неская во́бласьць (па-расейску: Воро́нежская о́бласть) — вобласьць у цэнтры эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Варонеж, адлегласьць да Масквы складае 439 км. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Растоўскай, Белгародзкай, Курскай, Ліпецкай, Тамбоўскай, Валгаградзкай і Саратаўскай абласьцямі, а таксама з Украінай. Створана як вобласьць РСФСР 13 чэрвеня 1934 года.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Плошча тэрыторыі вобласьці ёсьць 52,2 тысячы км², што складае каля траціны плошчы ўсяго Чарназемья. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень складае 277,5 км і з захаду на ўсход — 352 км[2]. Тэрыторыя Варонескай вобласьці больш за тэрыторыю такіх эўрапейскіх краін, як то Данія (43 098 км²), Нідэрлянды (41 526 км²), Швайцарыя (41 284 км²), Бэльгія (32 545 км²).
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
Мінэральна-сыравінная база Варонескай вобласьці прадстаўлена радовішчамі нярудных сыравінаў, у асноўным будаўнічымі матэрыяламі асабліва ў заходніх і паўднёвых раёнах рэгіёну. На тэрыторыі Сямілуцкага, Хахольскага й Ніжнедзевіцкага раёнаў вобласьці маюцца запасы фасфарытаў. Вобласьць валодае практычна неабмежаванымі запасамі крэйды. У Варонескай вобласьці маюцца істотныя запасы нікеля, медзі й плятыны.
Клімат [рэдагаваць]
Клімат на тэрыторыі вобласьці ёсьць умерана-кантынэнтальны са сярэднегадавой тэмпэратурай ад 5,0 °C на поўначы вобласьці да 6,5 °C на поўдні.
Гідраграфія [рэдагаваць]
На тэрыторыі вобласьці разьмешчана 738 азёраў і 2 408 сажалак, працякае 1 343 ракі даўжынёй звыш за 10 км.
Гісторыя [рэдагаваць]
Старажытныя людзі тут зьявіліся ў пэрыяд позьняга палеаліту каля 35—12 тысяч гадоў да н. э.[3]. У Варонескай вобласьці першыя стаянкі краманьёнцаў былі ў пэрыяд позьняга палеаліту на Доне, у сяла Касьцёнкі, а таксама пад Варонежам, ля сёлаў Аляксандраўка й Баршчова.
Варонеская вобласьць моцна пацярпела падчас прыродных пажараў летам 2010 году, выкліканых анамальнай сьпякотай.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 2 335 789 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 44,7 чал/км². Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (95,5%), другой паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (1,9%).
Эканоміка [рэдагаваць]
Паводле дадзеных на 1 красавіка 2009 году ворганамі службы занятасьці Варонескай вобласьці зарэгістравана 32 403 беспрацоўных. Узровень беспрацоўя ў вобласьці складе 2,9%[4].
Прамысловасьць [рэдагаваць]
Па структуры гаспадаркі Варонеская вобласьць ёсьць індустрыяльна-аграрнай. У складзе прамысловасьці пераважаюць машынабудаваньне, электраэнэргетыка, хімічная індустрыя й галіны па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. На іх прыходзіцца 4/5 ад агульнага аб’ёму выпускаемай прамысловай прадукцыі. Галіной спэцыялізацыі рэгіёна зьяўляецца харчовая прамысловасьць (27%), другое месца займаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўка (23%), трэцяе месца — электраэнэргетыка (18%).
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
- ^ Информационный буклет — Прокуратура Воронежской области, издательство им. Е. А. Болховитинова
- ^ Панова В. И. «История Воронежского края» — 4-е, доп.. — Воронеж: «Родная речь», 2008. — С. 5. — 287 с. — ISBN 978-5-87456-562-6.
- ^ «В Воронеже кризис поднял спрос на уникальных специалистов: эксперт». Информационное агентство «Regnum»
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Варонеская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адміністрацыя Варонескай вобласьці
- Варонеская абласная Дума
- Заканадаўства Варонескай вобласьці
- Сайт пра малавядомыя славутасьці Варонескай вобласьці
|
||||||||||||||||||||||||||||