Краманьёнец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэрап краманьёнца.

Краманьёнец — раньні прадстаўнік сучаснага чалавека, які зьявіўся ў Эўропе, міграваўшы з Заходняй Азіі. Краманьёнцы зьявіліся значна пазьней за неандэртальцаў і нейкі час суіснавалі зь імі як у Эўропе, гэтак і Заходняй Азіі. Неандэртальцы вымерлі ў прамежку з 40 тысяч да 35 тысяч гадоў таму. Першая хваля сучасных людзей у Эўропу не пакінула генэтычных адбіткаў сярод сучасных эўрапейцах[1] . Аднак каля 37 тысяч гадоў таму другая хваля міграцыя атрымала посьпех, бо з гэтага часу папуляцыя краманьёнцаў пашырылася ў Эўропе, пакінуўшы адбітак у радаводзе сучасных эўрапейцаў[2].

Краманьёнцы былі анатамічна падобныя на сучасных эўрапейцаў, заходніх азіятаў і жыхароў Паўночнай Афрыкі, аднак былі больш каржакаватымі, мелі вялікія мазгі, шырокі і нізкі твар, прамы лоб, высунутае падбародзьдзе і вялікія зубы. Самыя раньнія характарыстыкі краманьёнца таксама дэманструюць некаторыя асаблівасьці, якія нагадваюць тыя, якія былі ў неандэртальцах. У першых краманьёнцаў было больш цёмнае адценьне скуры чым у большасьці сучасных эўрапейцаў, бо, як мяркуецца, сьветлае адценьне скуры пачалося пашырацца не раней за 30 тысяч гадоў таму. Да апошняга ледавіковага максымуму краманьёнцы мелі агульную нізкую шчыльнасьць насельніцтва, падобную на сёньняшні постіндустрыяльны час. Яны разьвівалі экспансіўныя гандлёвыя шляхі, якія цягнуліся ажно да 900 км, і палявалі на дзічыну. Краманьёнцы мелі большую папуляцыю чым неандэртальцы, магчыма, праз большы ўзровень нараджальнасьці. Працягласьць жыцьця абодвух відаў звычайна складала менш за 40 гадоў. Пасьля апошняга ледавіковага максымуму шчыльнасьць насельніцтва павялічылася. Неабходнасьць карміць шмат людзей поруч з усё большым дэфіцытам вялікай дзічыны вымусіла пераключыцца таксама на невялікую дзічыну і рыбу. Вядома, што краманьёнцы ўжывалі звычайныя дзіды, кідальныя дзіды, гарпуны і, магчыма, сабакаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Prüfer, Kay; Posth, Cosimo (2021). «A genome sequence from a modern human skull over 45,000 years old from Zlatý kůň in Czechia». Nature Ecology & Evolution. 5 (6): 820—825. — doi:10.1038/s41559-021-01443-x. PMC 8175239. PMID 33828249.
  2. ^ Fu, Qiaomei (2016). «The genetic history of Ice Age Europe». Nature. 534 (7606): 200—205. — doi:10.1038/nature17993. PMC 4943878. PMID 27135931.