Сабака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сабака хатні
Wikilabrador jardin.JPG
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Млекакормячыя
Сямейства Сабачыя
Род Ваўкі
Від Шэры воўк
Падвід Сабака хатняя
Бінамінальная намэнклятура
Canis lupus familiaris

Саба́ка (па-лацінску: Canis lupus f. familiaris) — прыручаны падвід ваўка звычайнага (лац. Canis lupus) з атраду драпежных. Верагодна, быў прыручаны ўжо 15 000 год таму.

Першыя археалягічныя зьвесткі сустракаюцца ў Турэччыне (9500 да н. э.) і ў Шатляндыі (7500 да н. э.). Сабакі сустракаюцца на эгіпецкіх і мэсапатамскіх малюнках (3000-2000 да н. э.).

Як і іхнія продкі ваўкі, сабакі — сацыяльныя жывёлы, якія звыклі жыць зграямі зь яскрава выражанай герархіяй. Сабакі, якія жывуць зь людзямі, уважаюць свайго гаспадара як чальца сваёй зграі і свайго адзінага ўладара.

Пароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Пароды сабакаў

У працэсе супольнага жыцьця людзей і сабакаў былі выведзеныя розныя пароды сабакаў, прызначаныя для выкананьня пэўных патрэбаў чалавека, адрозныя па прызначэньні, афарбоўцы, памерах.

Паводле FCI[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Міжнародная кіналягічная фэдэрацыя

Міжнародная кіналягічная фэдэрацыя (FCI) ў цяперашні час вызначае болей за 500 сабачых пародаў розных памераў, прапорцыяў, якасьці поўсьці і вагі.

Паводле UCI[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Міжнароднае аб'яднаньне клюбаў сабакагадоўцаў
  • Ганчакі
  • Паляўнічыя пароды
  • Тэр'еры
  • Ужытковыя пароды
  • Службовыя пароды
  • Грамадзка-карысныя пароды

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сабакасховішча мультымэдыйных матэрыялаў