Гарпун
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гарпун (па-нідэрляндзку: harpoen) — кідальная дзіда, астрога, для бою марскога зьвера; пускаецца швырком, на хвасьце, аборы або тросе[1].
Таксама гарпунам называецца дзіда, якая кідаецца аўтаматычна са стрэльбы або гарматы. У апошнім выпадку на канцы гарпуннага наканечніка могуць для паразы буйных марскіх сысуноў разьмяшчаць разрыўны зарад.
Упершыню гарпун пачалі выкарыстоўваць у эпоху мэзаліту.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Даль В. І. Тлумачальны слоўнік жывой вялікарускай мовы
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гарпун — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў