Разанская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Разанская вобласьць Рязанская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральны эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Разань |
| Дата ўтварэньня | 26 верасьня 1937 |
| Губэрнатар | Алаг Ковалеў |
| Насельніцтва (2010) |
1 154 231[1] (44-е месца) |
| Шчыльнасьць | 29,1 чал./км² |
| Плошча | 39 605 км² (58-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Разанскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 62 |
Раза́нская во́бласьць (па-расейску: Ряза́нская о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Разань. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Уладзімерскай, Ніжагародзкай, Пензенскай, Тамбоўскай, Ліпецкай, Тульскай, Маскоўскай абласьцямі й рэспублікай Мардовія. Створана як вобласьць РСФСР 26 верасьня 1937 года, да гэтага вобласьць уваходзіла ў склад Маскоўскай і Варонескай вобласьці. 12 сакавіка 1958 году была ўзнагароджана ордэнам Леніна, за посьпехі ў разьвіцьці народнай гаспадаркі.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Разанская вобласьць разьмешчана ў цэнтры эўрапейскай часткі Расеі, у паніжэньні паміж Сярэднярускім і Прыволскім ўзвышшамі ў цэнтральнай частцы Рускай раўніны. Працягнулася на 220 кілямэтраў з поўначы на поўдзень і на 259 кілямэтраў з захаду на ўсход. Адлегласьць ад акруговай дарогі Масквы да мяжы вобласьці — 147 км.
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
На раўніннай поўначы рэгіёна й на ўсходзе ад рэкаў Мокша й Цна залягаюць значныя запасы высакаякаснага торфу. Разьведана 1 062 радовішча з агульнымі запасамі ў 222 млн тон.
У нетрах паўднёва-заходняй частцы вобласьці залягаюць плясты бурага вугалю падмаскоўнага вугальнага басэйна. Разьведана 23 радовішча бурага вугалю з агульнымі запасамі ў 301,6 млн тон. Найбуйнейшыя даступныя запасы знаходзяцца ў Скопінскім раёне. Здабыча вугалю вялася зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя (у 1903 годзе капальні выпрацавалі звыш за 144 тыс тон паліва) і цалкам была спыненая ў 1989 годзе.
Гідраграфія [рэдагаваць]
Большая частка рэк належыць да басэйна Волгі.
Гісторыя [рэдагаваць]
Да прыходу славянаў на тэрыторыі Разанскай вобласьці жылі фінскія плямёны гарадзецкай культуры мурама й мешчэра, чые імёны захаваліся ў такіх тапонімах як то Мяшчэрская нізіна й горад Мурам.
Разаншчына адзін са старажытнарускіх цэнтраў. Пры князі Сьвятаславе яна была ўключана ў склад Расейскага царства, але пасьля ягонай дэзінтэграцыі трапіла пад уладу Чарнігаўскага княства. Затым тут сфармавалася асобнае магутнае Разанскае княства, якое стала першым фарпостам рускіх зямель на шляху татара-манголаў. У 1521 годзе Разанскае княства афіцыйна ўвайшло ў склад Маскоўскай Русі. У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі Разаншчыны пасяліліся касімаўскія татары, якім была прадастаўлена ўласная аўтаномія: Касімаўскае ханства. У 1708 годзе вобласьць увайшла ў склад Маскоўскай губэрні як асобны павет. Пры Кацярыне II была ўтворана Разанская губэрня. У XIX стагодзьдзі тут была пракладзена чыгунка. Сучасная Разанская вобласьць была створана ў 1937 годзе.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскай перапісу насельніцтва 2010 году складала 1 154 231 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 29,1 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (89,0%), другой па велічыны нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (0,8%).
Эканоміка [рэдагаваць]
Па ўкладу ў СУП рэгіёну на 2005 год (84,8 млрд расейскіх рублёў) вылучаюцца: апрацоўчая вытворчасьць — 22,6%, вытворчасьць і разьмеркаваньне электраэнэргіі, газу, вады — 5,9%, аптовы й розьнічны гандаль — 19,7%, сельская гаспадарка — 12,8%, транспарт і сувязь — 12,3%.
Прамысловасьць [рэдагаваць]
Вобласць зьяўляецца старапрамысловым рэгіёнам са рознымі комплексамі галінаў прамысловасьці. У галіновай структуры прамысловай вытворчасьці вялікая доля прыпадае на машынабудаваньне й мэталаапрацоўку, значныя долі складаюць нафтаперапрацоўка, электраэнэргетыка, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў і харчовая прамысловасьць.
Найважнейшыя галіны — нафтаперапрацоўка й электраэнэргетыка. Асноўнае прадпрыемства рэгіёну — Разанскі НПЗ, які мае магутнасьць ў 15 млн т/год.
Выбітныя ўраджэнцы [рэдагаваць]
Мацьвей Любаўскі (13 жніўня 1860, вёска Вялікія Мажары Разанскай губерні — 22 лістапада 1936) — расейскі гісторык.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Разанская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адміністрацыя Разанскай вобласьці
- Разанскі рэгіянальны сайт
- Гісторыя, культура й традыцыі Разаншчыны
- Разанская вобласьць у даведніку-каталёгу Ўся Расея
|
||||||||||||||||||||||||||||