Стаўрапольскі край
|
|
|||
| Афіцыйная мова | расейская | ||
| Тып суб'екту фэдэрацыі | Край | ||
| Фэдэральная акруга | Паўднёвая | ||
| Эканамічная акруга | Паўночна-Каўкаская | ||
| Сталіца | Стаўрапаль | ||
| Губэрнатар | Аляксандар Чарнагораў | ||
| Плошча - Усяго - % Вада |
48 месца 66 500 км2 |
||
| Насельніцтва - Усяго (2005) - Шчыльнасьць |
16 месца 2 735 139 41/км² |
||
| Аўтамабільны код | 26 | ||
| Часавы пас | UTC+3 | ||
Стаўрапо́льскі край (па-расейску: Ставропольский край) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на поўдні эўрапейскай часткі краіны. Мяжуе з Калмыкіяй, Краснадарскім краем, Дагестанам, Чачэнскай рэспублікай, Растоўскай вобласьцю, Карачаева-Чаркесіяй і Кабардына-Балкарыяй.
Утвораны 13 лютага 1924 году пад назовам Паўднёваўсходняя вобласьць. З 16 кастрычніка 1924 меў назву Паўночна-Каўкаскі край, з 17 сакавіка 1937 — Арджанікідзаўскі край, з 12 студзеня 1943 — Стаўрапольскі край.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Край разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Прадкаўказьзя і на паўночным схіле Вялікага Каўказу.
Карысныя выкапні — прыродны газ, нафта, полімэталы, будаўнічыя матэрыялы. Найболей вядомыя радовішчы: газу — Сэнгілееўскае і Паўночна-Стаўрапольска-Пелагіадзінскае; нафты — Праскавейскае. Вялікая частка тэрыторыі Стаўрапольскага краю занятая Стаўрапольскім узвышшам, што пераходзіць на ўсходзе ў Церска-Кумскую нізіна. На поўначы ўзвышша зьліваецца з Кума-Маныцкай ўпадзінай. У паласе перадгор’яў вылучаецца курортны раён Каўкаскіх Мінэральных Водаў з горамі-лякалітамі, вышынёй да 1401 (г. Бэштаў).
Асноўныя рэкі — Кубань, Кума з Подкумкам, Золкай і іншыя. Азёры нешматлікія: Тамбуканскае возера (з запасамі лячэбнай гразі), частка возера Маныч-Гудзіла, возера Цаган-Хак і іншыя.
Стаўрапольскі край разьмешчаны, збольшага, у стэпавай і паўпустыннай зонах. Глебы галоўным чынам чарназёмныя і каштанавыя. Пераважаюць разнатраўна-злакавыя і злакавыя стэпы, на ўсходзе і поўночным усходзе — палынава-злакавая расліннасьць з саланцамі і саланчакамі. Стэпы большай часткай распаханы. На высокіх участках Стаўрапольскага ўзвышша — масівы шырокалісцевых дубова-грабавых лясоў (участкі лесастэпу). У стэпе ёсьць грызуны (байбакі, палёўкі, хамякі, тушканчыкі і інш.), сустракаюцца вушасты вожык, ласка, лісіца, воўк. У плаўнях Кумы — камышовы кот і кабан. На азёрах і балотах шмат вадаплаўнай птушкі.
Прамысловасьць [рэдагаваць]
Асноўныя галіны прамысловасьці — машынабудаваньне (электратэхнічнае абсталяваньне, станкі, прыборы, аўтакраны, аўтапрычэпы), харчовая, лёгкая, здабыча нафты і газу, хімічная (мінэральныя ўгнаеньні), электраэнэргетычная, будаўнічых матэрыялаў, мэблевая.
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на гадоўлі збожжа і сланечніка, вядучая роля ў жывёлагадоўлі належыць жывёлагадоўлі, танкаруннай авечкагадоўлі. Шырока разьвітае садоўніцтва, вінаградарства, птушкагадоўля, сьвінагадоўля, пчалярства.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Колькасьць насельніцтва 2718 тыс. чалавек (2005, 2735,1 тыс. у 2002), шчыльнасьць насельніцтва 40,9 чал./км² , удзельная вага гарадзкога насельніцтва 56,2 %. Большасьць насельніцтва краю складаюць расейцы — 81,6 %. Традыцыйна вялікія ў краі этнічныя суполкі армянаў (5,5 %), украінцаў (1,7 %) і грэкаў (1,2). У апошнія дзесяцігодзьдзі ўзрасла колькасьць дагестанскіх народаў , асабліва даргінцаў — 1,5 %. Нагайцы і туркмэны, якія пражываюць на ўсходзе і паўночным усходзе зьяўляюцца нашчадкамі качавога насельніцтва краю да славянскага засяленьня. Для перадгорных раёнаў тое ж можна сказаць пра асетынаў, адыгскія народы і абазіны.
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
У склад краю ўваходзяць 26 раёнаў, 10 гарадоў краявога падпарадкаваньня, 10 гарадоў раённага падпарадкаваньня, 18 рабочых і курортных паселішчаў. Найбуйнейшыя гарады Стаўрапаль, Пяцігорск, Нявіннамыск, Кіславодзк.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Стаўрапольскі край — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||