Калуская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Калуская вобласьць Калужская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральны эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Калуга |
| Дата ўтварэньня | 5 ліпеня 1944 |
| Губэрнатар | Анатоль Атрамонаў |
| Насельніцтва (2010) |
1 011 608[1] (52-е месца) |
| Шчыльнасьць | 34 чал./км² |
| Плошча | 29 777 км² (64-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Калускай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 40 |
Калу́ская во́бласьць (па-расейску: Калу́жская о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Калуга, якое знаходзіцца ў 188 км ад Масквы. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Маскоўскай, Тульскай, Бранскай, Смаленскай і Арлоўскай абласьцямі. Вобласьць утворана 5 ліпеня 1944 году.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Вобласьць разьмешчана ў цэнтральнай частцы Ўсходне-эўрапейскай раўніны. На захадзе й паўночным захадзе вобласьці разьмешчана Смаленскае ўзвышша з вышынёй да 279 м, на ўсходзе — Сярэднярускае ўзвышша. Рэльеф вобласьці ўяўляе сабой узгорыста-ўвалістую, месцамі плоскую раўніну, густа разьдзеленая далінамі рэкаў і лагчынамі. З поўначы на поўдзень вобласьць працягнулася больш за 220 км, з захаду на ўсход — на 220 км, плошча тэрыторыі складае 29,9 тысяч км².
[рэдагаваць] Клімат
Клімат Калускай вобласьці ўмерана-кантынэнтальны з рэзка выяўленымі сэзонамі года: ўмерана гарачым і вільготным летам і ўмерана халоднай зімой з устойлівым сьнежным покрывам. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня складае +18 °C, студзеня -9 °C. Цёплы пэрыяд з станоўчай сярэднясутачнай тэмпэратурай доўжыцца 215—220 дзён.
[рэдагаваць] Гідраграфія
У вобласьці працякае 2 043 ракі агульнай працягласьцю 11 670 км. Зь іх 280 рэк маюць даўжыню звыш за 10 км, агульнай працягласьцю 7 455 км, а рэкаў і вельмі малых вадацёкаў даўжынёй менш за 10 км на тэрыторыі вобласьці налічваецца 1 763.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Паводле выніках перапісу насельніцтва 2010 году колькасць насельніцтва складае 1 011 608 чалавек.
Найбольшай нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (86,8%). Другой паводле колькасьці групай ёсьць украінцы (1,7%), трэцяй — армяне (1,0%). Беларусы маюцца ў вобласьці ў колькасьці 4 557 чалавек, зьяўляючыся чацьвёртай паводле колькасьці нацыянальнай групай у рэгіёне.
[рэдагаваць] Эканоміка
Структура эканомікі ў цэлым характэрная для цэнтральнага раёна. У прамысловасьці фармуецца каля 36% ВРП (2008), зь іх 32,1% у апрацоўчай вытворчасьці (перш за ўсё машынабудаваньні й харчовая прамысловасьць), 3,2% — у энэргетыцы. У аграпрамысловым комплексе ствараецца 8,2% ВРП (2008), у будаўніцтве — 10,6%.
[рэдагаваць] Прамысловасьць
Вядучае месца ў структуры гаспадарчага комплексу Калускай вобласьці займае прамысловая вытворчасьць. Паводле вынікаў 2010 году рэгіён займае першае месца ў Расеі паводле індэксу прамысловай вытворчасьці, які склаў 144,7%. Калуская вобласьць зьяўляецца яскравым прыкладам прамысловага рэгіёну з дамінуючым становішчам апрацоўчай вытворчасьці. Найбольшую долю ў аб’ёме прамысловай вытворчасьці займаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўка (67%), харчовая прамысловасьць (14%), лесапрамысловы комплекс (4,5%), энэргетыка (4,5%).
[рэдагаваць] Сельская гаспадарка
На долю аграпрамысловага комплексу прыходзіцца да 12% ВРП (2010). У сельскай і лясной гаспадарцы занята 11% працоўнага насельніцтва.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Калуская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт адміністрацыі Калускай вобласьці
- Заканадаўства Калускай вобласьці
- Герб і сьцяг Калускай вобласьці
- Курская вобласьць у даведніку-каталёгу Ўся Расея
- Помнікі архітэктуры вобласьці
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі |
||
|---|---|---|
| Рэспублікі: | ||
| Краі: |
Алтайскі · Забайкальскі · Камчацкі · Краснадарскі · Краснаярскі · Пермскі · Прыморскі · Стаўрапольскі · Хабараўскі
|
|
| Вобласьці: |
Амурская · Арлоўская · Архангельская · Арэнбурская · Астраханская · Белгародзкая · Бранская · Валагодзкая · Валгаградзкая · Варонеская · Іванаўская · Іркуцкая · Калінінградзкая · Калуская · Кастрамская · Кемераўская · Кіраўская · Курганская · Курская · Ленінградзкая · Ліпецкая · Магаданская · Маскоўская · Мурманская · Новасыбірская · Наўгародзкая · Ніжагародзкая · Омская · Пензенская · Пскоўская · Растоўская · Разанская · Самарская · Саратаўская · Сахалінская · Смаленская · Сьвярдлоўская · Тамбоўская · Томская · Тульская · Цьвярская · Цюменская · Уладзімерская · Ульянаўская · Чалябінская · Яраслаўская
|
|
| Гарады фэдэральнай значнасьці: | ||
| Аўтаномная вобласьць: | ||
| Аўтаномныя акругі: | ||
| Фэдэральныя акругі | ||