Цьвярская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Цьвярская вобласьць Тверская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральная эканамічная акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Цьвер |
| Улучае | 36 раёнаў |
| Дата ўтварэньня | 29 студзеня 1935 |
| Кіраўнік | Дзьмiтры Зяленiн |
| Насельніцтва (2010) | 1 360 377 |
| Шчыльнасьць | 16,2 чал./км² |
| Плошча | 84 100 км² (39-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Цьвярской вобласьці | |
| Мапа Цьвярской вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +3 |
| Код аўтам. нумароў | 69 |
| Афіцыйны сайт | |
Цьвярска́я во́бласьць (па-расейску: Тверска́я о́бласть) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Цьвер.
Мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Валагодзкай, Наўгародзкай, Смаленскай і Пскоўскай абласьцямі.
Была ўтвораная 29 студзеня 1935 як Калінінская вобласьць (назоў Цьвярская мае ад 1990).
Зьмест |
Геаграфічныя зьвесткі [рэдагаваць]
Месцазнаходжаньне [рэдагаваць]
Разьмяшчаецца на захадзе Эўрапейскай частцы Расеі Працягласьці вобласьці з поўначы на поўдзень 260 км, з захаду на ўсход — 450 км.
Клімат [рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +17 — +18°С, студзеня -9 — -7°С.
Сярэдняя колькасьць ападкаў — 650 мм.
Рэльеф [рэдагаваць]
Знаходзіцца на захадзе сярэдняй частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. На паўночным усходзе пралягае Авінішчанскае ўзвышша.
Водныя аб'екты [рэдагаваць]
Вобласьць налічвае больш за 800 рэчак, агульнай даўжынёй каля 17 тысячаў кілямэтраў. Асноўная рака — Волга. Іншыя значныя рэкі: Заходняя Дзьвіна (262 км), Цьверца (188 км), Мядзьведзіца (269 км), Малога (280 км) і Мяжа (259 км). Па тэрыторыі вобласьці праходзіць водападзел Касьпійскага і Балтыйскага мораў.
Гісторыя [рэдагаваць]
Была ўтвораная 29 студзеня 1935.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Паводле зьвестак за 2002 у Цьвярской вобласьці жыло 8 581 беларусаў (0,6 %, 5-е месца)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
У склад вобласьці ўваходзяць 12 местаў абласнога падпарадкаваньня і 36 муніцыпальных раёнаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Цьвярская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||