Тамбоўская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Тамбоўская вобласьць Тамбовская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Тамбоў |
| Дата ўтварэньня | 27 верасьня 1937 |
| Губэрнатар | Алег Бецін |
| Насельніцтва (2010) |
1 092 396[1] (48-е месца) |
| Шчыльнасьць | 31,7 чал./км² |
| Плошча | 34 462 км² (63-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Тамбоўскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 68 |
Тамбо́ўская во́бласьць (па-расейску: Тамбо́вская о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Тамбоў. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Разанскай, Пензенскай, Саратаўскай, Ліпецкай, Варонескай абласьцямі. Створана як вобласьць РСФСР 27 верасьня 1937 года.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Тамбоўская вобласьць ляжыць у паўднёвай частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны, у цэнтральнай частцы Окаўска-Данской раўніны.
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
Вобласьць багата на ільмэнітавыя, рутылавыя, цырконіевыя пяскі з 4% утрыманьнем мэталаў і магчыма прамысловым утрыманьнем золата. Таксама ў вобласьць ёсьць фасфарыты, будаўнічыя матэрыялы, мінэральныя фарбы, торф.
Гідраграфія [рэдагаваць]
Па тэрыторыі вобласьці працякае каля 1400 рэкаў, рэчак і ручаёў. Найбольш значныя рэкі — Цна (басэйн Волгі), Варона, Біцюг, Варонеж і Савала (басэйн Дону). Водныя рэсурсы ўключаюць таксама каля 900 сажалак і вадасховішчаў з агульным аб’ёмам вады ў 534,5 млн м³.
Гісторыя [рэдагаваць]
Найстаражытным насельніцтвам Тамбоўшчыны была мардва-мокша, якая сфармавалася як народнасьць зь мясцовых этнічных групаў з VI стагодзьдзя нашай эры. Першыя расейскія перасяленцы зьявіліся тут яшчэ ў дамангольскі час, але канчатковае засяленьне адбылося ў XVII стагодзьдзі. Для абароны рубяжоў поўдня Расеі ад набегаў татараў і далейшага асваеньня Чарназем’я, расейскі ўрад будаваў гарады-крэпасьці, як то Казлоў у 1635 годзе й Тамбоў у 1636 годзе. Яны надзейна перакрывалі асноўныя шляхі набегаў качэўнікаў на расейскія землі й адкрылі магчымасьць для хуткага засяленьня краю.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 092 396 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (97,0%). Другой паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (0,7%).
Эканоміка [рэдагаваць]
Прамысловасьць [рэдагаваць]
У вобласьці разьвіты машынабудаваньне, вытворчасьць хімічнага абсталяваньня, камплектуючых дэталяў і запасных частак да аўтамабіляў і трактароў, абсталяваньне для тэкстыльнай прамысловасьці, прыборабудаваньне, хімічная, лёгкая, харчовая прамысловасьць.
Сельская гаспадарка [рэдагаваць]
Асноўныя культуры сельскай гаспадаркі складаюць збожжавыя культуры, цукровыя буракі, сланечнік, кармавыя культуры, бульба. Добра разьвіта садоўніцтва. На базе перапрацоўкі збожжа й бульбы вырабляюць сьпірт, крухмал і патаку. Жывёлагадоўля вобласьці спэцыялізуецца на гадоўлі буйной рагатай жывёлы малочна-мяснога напрамку.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тамбоўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адміністрацыя Кіраўскай вобласьці
- Гісторыя населеных пунктаў Тамбоўскай вобласьці
- Фонд садзейнічаньню разьвіцьцю расейскай культуры
- Тамбоўскі лес: птушкі й сысуны
|
||||||||||||||||||||||||||||