Вадасховішча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вадасховішча Шымэн у Кітаі

Вадасховішча — штучны вадаём, утвораны, як правіла, у даліне ракі вадападпорнымі будынкамі для назапашваньня і захоўваньні вады ў мэтах яе выкарыстаньня ў народнай гаспадарцы.

Вадасховішчы дзеляцца на 2 тыпы: азёрныя і рачныя. Для вадасховішчаў азёрнага тыпу характэрна фармаваньне водных мас, якія істотна адрозьніваюцца па сваіх фізычных уласьцівасьцях ад уласьцівасьцяў вод прытокаў. Плыні ў гэтых вадасховішчах зьвязаныя больш за усё зь вятрамі. Вадасховішчы рачнога (рэчышчавага) тыпу маюць выцягнутую форму, плыні ў іх, звычайна, сьцёкавыя; водная маса па сваіх характарыстыках блізкая рачным водам.

Асноўнымі парамэтрамі вадасховішча зьяўляюцца аб’ём, плошча люстра і амплітуда ваганьня ўзроўняў вады ва ўмовах яго эксплёатацыі.

Стварэньне вадасховішчаў істотна зьмяняе ляндшафт рачных далін, а рэгуляваньне імі сьцёку пераўтварае натуральны гідралягічны рэжым ракі ў межах падпора. Зьмены гідралягічнага рэжыму, выкліканыя стварэньнем вадасховішчаў, адбываюцца таксама і ў ніжнім б’ефе гідравузлоў, часам на працягу дзясяткаў і нават сотняў кілямэтраў. Адмысловае значэньне мае памяншэньне паводак, у выніку чаго пагаршаюцца умовы нерасту рыб і вырастаньня травы на паплавах. Памяншэньне хуткасьці плыні выклікае выпадзеньне наносаў і заглейваньня вадасховішчаў; зьмяняецца тэмпэратурны і лёдавы рэжым, у ніжнім б'ефе ўтвараецца палонка, якая не замярзае ўсю зіму.

На вадасховішчах вышыня ветравых хваль большая, чым на рэках (да 3 м і больш).

Гідрабіялягічны рэжым вадасховішчаў істотна адрозьніваецца ад рэжыму рэк: біямаса ў вадасховішча утвараецца інтэнсіўней, зьмяняецца краявідавы склад флёры і фауны.

Найбуйнейшыя вадасховішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верхавіны дрэваў лесу, затопленага ў 1950-х усё яшчэ паказваюцца над вадой вадасховішча Тынару (Кўінзлэнд, Аўстралія)

Найбуйнейшымі па плошчы люстра вадасховішчамі сьвету зьяўляюцца:

  1. Вольта (8482 км²; Гана)
  2. Смолвуд (6527 км²; Канада)
  3. Куйбышаўскае вадасховішча (6450 км²; Расея)
  4. Возера Карыба (5580 км²; Зымбабвэ, Замбія)
  5. Бухтармінскае вадасховішча (5490 км²; Казахстан)
  6. Братэрскае вадасховішча (5426 км²; Расея)
  7. Возера Насэр (5248 км²; Эгіпет, Судан)
  8. Рыбінскае вадасховішча (4580 км²; Расея)
Вялейскае вадасховішча — найбуйнейшае вадасховішча Беларусі

Найбуйнейшымі вадасховішчамі па поўным аб’ёме назапашваемай вады зьяўляюцца:

  1. Возера Вікторыя (204,8 км³; Уганда)
  2. Братэрскае вадасховішча (169,3 км³; Расея)
  3. Возера Карыба (160,3 км³; Зымбабвэ, Замбія)
  4. Возера Насэр (160 км³; Эгіпет)
  5. Возера Вольта (148 км³; Гана)
  6. Даніель Джонсан (141,2 км³; Канада)
  7. Гуры (138 км³; Вэнэсуэла)
  8. Тартар (85 км³; Ірак)
  9. Краснаярскае вадасховішча (73,3 км³; Расея)
  10. Гордан Хрум (70,1 км³; Канада)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Авакян А. Б., Шарапов В. А. Водохранилища гидроэлектростанций СССР, М.-Л., 1968.