Судан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: "an-Nasr la-na" (Перамога Наша) | |||||
| Афіцыйная мова | арабская | ||||
| Сталіца | Хартум | ||||
| Найбуйнейшы горад | Амдурман | ||||
| Урад | рэспубліка Амар Насан аль-Башыр Сальва Кіір |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
10-е месца ў сьвеце 2 505 813 км2 6 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2006) - Шчыльнасьць |
33-е месца ў сьвеце 36 992 490 14/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
62 месца ў сьвеце 84,755 млрд.$ 2 522 $ |
||||
| Валюта | Суданскі фунт (SDG) |
||||
| Часавы пас - улетку |
DST (UTC) +3 (UTC+3) |
||||
| Незалежнасьць ад Эгіпту і Вялікабрытаніі |
1 студзеня 1956 | ||||
| Дзяржаўны гімн | [["نحن جند للہ جند الوطن " "Мы войска Бога і нашай зямлі"]] |
||||
| Аўтамабільны знак | SUD | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .sd | ||||
| Тэлефонны код | +249 |
||||
Суда́н (па-арабску: سودان, Рэспубліка Судан) – дзяржава ў Паўночна-Усходняй Афрыке, самая вялікая краіна Афрыкі і арабскага сьвету па плошчы. Мяжуе з Эгіптам на поўначы, Лібіяй на паўночным захадзе, Чадам на захадзе, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на паўднёвым захадзе, Угандай і Кеніяй на поўдні і паўднёвым усходзе, Эрытрэей і Этыёпіяй на усходзе. На паўночным усходзе мае выхад да Чырвонага мора. Сталіца – Хартум. Назва краіны паходзіць ад арабскага Bilad-al-sudan даслоўна – "краіна чорных".
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Адміністрацыйны падзел Судану складаецца з 26 штатаў (па-арабску: wilayat) і 133 акругаў.
Калі-нікалі штаты так сама называюцца і правінцыямі:
- Белы Ніл
- Вараб
- Верхні Ніл
- Усходняя Экваторыя
- Гедарэф
- Блакітны Ніл
- Джонглій
- Заходняя Экваторыя
- Заходні Бахр-эль-Газаль
- Заходні Дарфур
- Заходні Кардафан
- Касала
- Чырвонае мора
- Ніл
- Эль-Бухайрат
- Паўночны
- Паўночны Бахр-эль-Газаль
- Паўночны Дарфур
- Паўночны Кардафан
- Сэнар
- Цэнтральная Экваторыя
- Эль-Вахда
- Эль-Гезіра
- Паўднёвы Дарфур
- Паўднёвы Кардафан
[рэдагаваць] Геаграфія
[рэдагаваць] Эканоміка
Судан – адна з самых бедных краінаў сьвету, нягледзячы на тое, што эканамічны рост за 2005 год склаў 7%.
Асновай эканомікі зьяўляецца сельская гаспадарка, у якой заняты 80% працаздольнага насельніцтва і якая складае 39% СУП. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: пшаніца, бавоўна, лён, арахіс, сорга. Значная частка сельскай гаспадаркі прадстаўлена жывёлагадоўляй (у асноўным вярблюдаў).
Прамысловасьць прадстаўлена ў асноўным невялікімі харчовымі прадпрыемствамі, і іншымі галінамі лёгкай прамысловасьці. Лічыцца, што Судан мае вялікія запасы карысных выкапняў, але гэта ніколі не дасьледавалася, і лічбавых дадзеных не існуе. Экспуатуюцца невялікія радовішчы асбесту, хрому, сьлюдаў.
У 1970-х г.г. адкрыты радовішчы нафты. У 1999 годзе, быў распачаты экспарт гэтай сыравіны што прывяло да таго, што краіна ў першыню за гады незалежнасьці атрымаю станоўчы гандлёвы баланс.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Згодна з перапісам насельніцтва 1981 года, насельніцтва краіны налічвала 21 млн. чалавек. Пасьля гэтага перапісы не праводзіліся з-за грамадзянскай вайны. Па сучасных адзнаках насельніцтва павялічылася да 38 млн. чалавек.
Бесьперапынны рух народаў, гандаль рабамі, зьмена формаў існаваньня, распад старажытных дзяржаў, уварваньне арабаў і эўрапейцаў прывяло да значных адрозьненьняў паміж рознымі групамі насельніцтва ў мове, рэлігіі і культуры. Разам з тым межы краіны падзяляюць такія народы як нубійцы на поўначы краіны, азандэ на паўднёвым захадзе і латука на поўдні.
Для Судану характэрна наяўнасьць дзьвюх культурных традыцый – арабскай і чорнай афрыканскай. У кожнай зь іх існуюць сотні этнічных племянных і моўных адрозьненьняў.
Паўночныя правінцыі займаюць большую частку Судана. Тут знаходзіцца большасьць гарадоў краіны. Большасьць насельніцтва паўночнага Судану – арабамоўныя мусульмане, рознага этнічнага паходжаньня, так сама большасьць зь іх карыстаецца і роднай мовай.
На поўдні і захадзе краіны жывуць у асноўным народы нэгроіднай расы. Большасьць зь іх захоўвае мясцовыя традыцыйныя веры ці прыхільнікі хрысьціянства. Для поўдня краіны характэрна сельскагаспадарчая эканоміка. Грамадзянская вайна, якая цягнецца тут з моманту атрыманьня краінай незалежнасьці, мае катастрафічныя наступствы для эканомікі і насельніцтва ўвогуле.
Большая частка насельніцтва знаходзіцца ў даліне Нілу і яго прытокаў. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва ў асноўным хлапкаробчым раёне краіны – паўночнай частцы міжрэчча Белага і Блакітнага Ніла. Пустэльныя раёны амаль незаселены.
Асноўныя гарады краіны: Хартум, Амдурман, Паўночны Хартум, Порт-Судан.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Афрыкі |
|---|
| Альжыр | Ангола | Бацвана | Бэнін | Буркіна-Фасо | Бурунды | Габон | Гамбія | Гана | Гвінэя | Гвінэя-Бісаў | Джыбуці | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вэрдэ | Каморскія выспы | Камэрун | Кенія | Конга, Дэмакратычная Рэспубліка | Конга, Рэспубліка | Кот д'Івуар | Лесота | Лібія | Лібэрыя | Мадагаскар | Мазамбік | Малаві | Малі | Марока | Маўрыкій | Маўрытанія | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Руанда | Сан Том і Прынсэп | Самалі | Свазілэнд | Сэйшэлы | Сэнэгал | Судан | С'ера Леонэ | Танзанія | Тога | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Эгіпэт¹ | Экватарыяльная Гвінэя | Эрытрэя | Этыёпія |
| Іншыя тэрыторыі |
| Жуан дэ Нова | Заходняя Сахара | Канарскія выспы | Мадэйра | Маёта | Пэньён | Сэута | Мэлілья | Сьвятая Гелена, выспа | Эўропа, выспа |
| ¹ Часткова ў Азіі |

