Нігер
| Нігер République du Niger |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Fraternité, Travail, Progrès» («Брацтва, праца, прагрэс») | |||||
| Дзяржаўны гімн «La Nigérienne» |
|||||
| Афіцыйная мова | француская | ||||
| Сталіца | Ніамэі | ||||
| Найбуйнейшы горад | Ніамэі | ||||
| Форма кіраваньня | рэспубліка Салу Джыба Мамаду Данда |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
22-е месца ў сьвеце 1 267 000 км² 0,02 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
63-е месца ў сьвеце 15 730 754 12,1/км² |
||||
| СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
132 месца ў сьвеце $11,051 млрд $755 |
||||
| Валюта | Франк КФА (XOF) |
||||
| Часавы пас | WAT (UTC+1) | ||||
| Незалежнасьць — ад Францыі |
3 жніўня 1960 |
||||
| Аўтамабільны знак | RN | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .ne | ||||
| Тэлефонны код | +227 | ||||
Ні́гер, афіцыйна — Рэспубліка Нігер (па-француску: République du Niger) — краіна разьмешчаная ў Заходняй Афрыцы, у Сахары. Мяжуе на поўдні зь Нігерыяй і Бэнінам, на поўначы з Альжырам і Лібіяй, на захадзе з Буркіна-Фасо і Малі, на ўсходзе з Чадам. Назва краіны паходзіць ад назвы самай вялікай ракі, якая цячэ праз тэрыторыю Нігеру. Сталіца — горад Ніамэі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Палітыка [рэдагаваць]
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Адміністрацыйна Нігер падзяляецца на сталічную акругу Ніамэі і 7 дэпартамэнтаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 33 акругі.
| Дэпартамэнт | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2001), чал. |
|---|---|---|---|
| Агадэс | Агадэс | 634 209 | 313 274 |
| Дыфа | Дыфа | 140 216 | 329 658 |
| Доса | Доса | 31 002 | 1 479 095 |
| Марадзі | Марадзі | 38 581 | 2 202 035 |
| Ніамэі | Ніамэі | 670 | 674 950 |
| Тахуа | Тахуа | 106 677 | 1 908 100 |
| Тылабэры | Тылабэры | 89 623 | 1 858 342 |
| Зіндэр | Зіндэр | 145 430 | 2 024 898 |
Геаграфія [рэдагаваць]
Нігер — краіна ў Заходняй Афрыцы бяз выхаду да мора, знаходзіцца ў Сахары. Плошча краіны складае 1 267 000 км².
Нігер мяжуе зь сямю краінамі і мае 5697 км мяжы. Самая даўгая мяжа з Чадам на поўдні (1497 км), потым з Альжырам на паўночным захадзе (956 км) і Малі (821 км). Нігер таксама мяжуе з Буркіна-Фасо (628 км), Бэнінам (266 км), Лібіяй (354 км).
Субтрапічны клімат краіны вельмі сухі і сьпякотны, пад значным уплывам Сахары. У самых паўднёвых рэгіёнах клімат трапічны, дзякуючы рацэ Нігер. Паверхня краіны ў асноўным гэта пяшчаныя раўніны і дзюны, якія паступова пераходзяць у савану на поўдні і ўзвышшы на поўначы.
Самая нізкая кропка гэта басейн ракі Нігеру (каля 200 м над узроўнем мора). Самая высокая кропка — гэта гара Багзан (2022 м).
Эканоміка [рэдагаваць]
Эканоміка Нігеру слаба разьвітая, нацыянальны прыбытак у пераліку на аднаго грамадзяніна адзін з самых малых у сьвеце.
Асноўная крыніца нацыянальнага прыбытку — сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: цукровы трасьнік, арахіс, сорга, бавоўна, проса. Жывёлагадоўля качавая, гадуюцца козы, аслы, вярблюды. Галоўным імпартэрам харчаваньня зьяўляецца Францыя.
Прамысловасьць прадстаўлена здабычай уранавай руды. Нігер зьяўляецца трэцяй краінай па здабычы ўранавай руды ў сьвеце. Прыбытак ад экспарту ўрану складае 65% нацыянальнага прыбытку. Асноўным пакупніком урану зьяшляецца Францыя, якая вырабляе зь яго сваю ядзерную зброю, а таксама выкарыстоўвае ў сваіх атамных электрастанцыях.
Імпарт Нігеру складаецца ў асноўным з прадукцыі цяжкага машынабудаваньня і хімічнай прамысловасьці, транспартнага абсталяваньня, прадукцыі пераапрацоўкі нафты, прамысловых тавараў.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
Насельніцтва Нігеру налічвае болей за 11,5 млн чалавек. Этнічны склад: хаўса, сангаі, берыберы-манга, фульбэ, туарэгі. Дзяржаўная мова — француская. Іншыя мовы: хаўса і іншыя мясцовыя мовы.
Рэлігія [рэдагаваць]
- мусульмане (суніты) — 80%
- паганцы — 14%
- хрысьціяне — 1%
Культура [рэдагаваць]
Спорт [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Нігер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |