Мадагаскар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мадагаскар
Repoblikan'i Madagasikara
République de Madagascar
Сьцяг Мадагаскару Герб Мадагаскару
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Tanindrazana, Fahafahana, Fandrosoana» («Бацькаўшчына, воля, прагрэс»)
Дзяржаўны гімн
«Ry Tanindrazanay malala ô!»
Месцазнаходжаньне Мадагаскару
Афіцыйная мова малагасійская, ангельская, француская
Сталіца Антананарыва
Найбуйнейшы горад Антананарыва
Форма кіраваньня рэспубліка
Андры Радзуэліна
Альбэрт Каміль Вітал
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
45-е месца ў сьвеце
587 041 км²
0,13
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
55-е месца ў сьвеце
20 653 556
35,2/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
123 месца ў сьвеце
$20,135 млрд
$996
Валюта Малагасійскі арыяры (MGA)
Часавы пас EAT (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад Францыі

26 чэрвеня 1960
Аўтамабільны знак RM
Дамэн верхняга ўзроўню .mg
Тэлефонны код +261
Мапа Мадагаскару

Мадагаска́р (па-малагасійску: Madagasikara, па-француску: Madagascar; Рэспубліка Мадагаскар — Repoblikan’I Madagasikara, République de Madagascar) — краіна, разьмешчаная на высьпе Мадагаскар і прылягаючых выспах, у заходняй частцы Індыйскага акіяна, каля паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. Мадагаскар — чацьвертая па велічыні выспа ў сьвеце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Археолягі даказалі, што першыя людзі зьявіліся на Мадагаскары паміж ІІ і V стагодзьдзямі нашай эры. У VII стагодзьдзі арабскія купцы збудавалі на Мадагаскары факторыю.

  • 10 жніўня 1500 году партугальскі карабель пад кіраўніцтвам Дыёга Дыяза, трапіў на невядомую выспу (Мадагаскар).
  • У 1665 годзе кіраўнік Усходнеіндыйскай францускай кампаніі Франсуа Карон дасягнуў Мадагаскару. Кампанія ня здолела стварыць тут калёнію, але ў тым жа годзе французы пасяліліся на прылягаючых выспах.
  • У 1643 годзе французы збудавалі першую калёнію на Мадагаскары, якая існавала да 1672 году.
  • Каля 1600 году тэрыторыя кантраляваная народнасьцю Мерына падзялілася на сем незалежных краінаў-гарадоў.
  • У 1625 годзе адзін з правадыроў племені Мерына, Андрыяньяка заснаваў будучую сталіцу Мадагаскарскай Рэспублікі Антанарыва.
  • У 16461649 гадах выспу спрабуюць каланізаваць англічане.
  • У 16801725 гадах Мадагаскар быў адной зь пірацкіх схованак.
  • У 1776 годзе Маўрыцы Беніёўскі, якога ў 1773 годзе ўрад Францыі выслаў на Мадагаскар для каланізацыі выспы, быў абраны мясцовымі жыхарамі каралём адной з выспаў.
  • У 1883 годзе французы ўварваліся на выспу, і распачалі першую мадагаскарскую вайну.
  • У 1885 годзе Вялікабрытанія прызнала права французаў на Мадагаскар.
  • У 1895 годзе французы заваёўваюць Антананарыва.
  • У 1896 годзе францускі парлямэнт прыняў дэклярацыю аб анэксіі Мадагаскару.
  • 14 жніўня і 30 жніўня 1897 году 10 000 ваяроў племені Сакалава, узброеныя стрэльбамі правялі дзьве бітвы з францускімі войскамі.
  • 1912 год — узьніклі першыя незалежніцкія арганізацыі.
  • 1942 год — на Мадагаскар, кантраляваны Францыяй Вішы, адбылася высадка ангельскіх войскаў.
  • 19471948 гады — узброенае паўстаньне за незалежнасьць.
  • 1958 год — абвяшчэньне незалежнай Дэмакратычнай Рэспублікі Малагасі, якая мела шырокую аўтаномію ў рамках Францускага адзінства.
  • 1960 — атрыманьне поўнай незалежнасьці.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 чэрвеня 1960 году была абвешчана незалежнасьць Малагасійскай Рэспублікі. У выніку выбараў да ўлады прыйшла Сацыял-дэмакратычная партыя пад кіраўніцтвам Філібера Цыранана. Неакаляніяльны рэжым Цырананы прывёў да рэзкага падзеньня ўзроўню жыцьця, паглыбленьню сацыяльных і этнічных супярэчнасьцяў. У гэтых умовах урад Цырананы быў вымушаны перадаць 18 траўня 1972 году ўладу вайскоўцам. Новы ўрад узначаліў генэрал Рамананцуа. Ён перагледзеў франка-малагасійскія пагадненьні 1960 году і ў 1973 годзе падпісаў новыя, якія сьцьвярджалі суверэнітэт Мадагаскару і вывад францускіх войскаў. Была абмежаваная дзейнасьць іншаземнага капітала і ўведзены кантроль над экспартна-імпартнымі апэрацыямі.

У 1975 годзе быў узьняты вайсковы путч. У лютым 1975 году ўрад Рамананцуа пайшоў у адстаўку. Быў утвораны Вярхоўны Рэвалюцыйны Савет, які ўзначаліў міністар замежных справаў Дыдзье Рацырака. У сьнежні 1975 году на рэфэрэндуме была прынята новая канстытуцыя, а Рацыракі быў абраны прэзыдэнтам.

У 19912002 гадах у краіне зьмянілася некалькі кіраўнікоў, Рацырака пэрыядычна вяртаўся да ўлады.

З 2002 году прэзыдэнтам стаў буйны прамысловец Марк Равалуманана, які праводзіць палітыку эканамічных рэформаў.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел Мадагаскару
Правінцыя Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2001), тыс. чал.
1 Антананарыва Антананарыва 58 283 4580,788
2 Анцэранана Анцэранана 43 046 1188,425
4 Махадзанга Махадзанга 150 023 1733,917
5 Туамасына Туамасына 71 911 2593,063
6 Туліара Туліара 161 405 2229,550
3 Фіянаранцуа Фіянаранцуа 102 373 3366,291

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча Мадагаскару складае 587 040 км². Ва ўсходняй частцы краіны пераважаюць нізіны, якія паступова пераходзяць ва ўзвышшы цэнтральнай часткі выспы. На поўначы краіны знаходзіцца горны масыў Тсаратанана, дзе знаходзіцца самая высокая кропка краіны вулькан Марумукутру (2876 м). На заходнім узьбярэжжы шмат невялікіх затокаў і раўнінаў. Поўдзень выспы — гэта рэгіён пласкагор’яў і пустэльняў.

Рэкі Мадагаскару нядоўгія, багатыя на энэргарэсурсы. Самыя вялікія рэкі гэта: Суфія, Мангукі, Бецыбука, Вухітра. Самае вялікае возера Алаотра разьмешчана на паўночным усходзе.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мадагаскар — слабаразьвітая сельскагаспадарчая краіна. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: рыс, бульба, цукровы трысьнёг. Развіта жывёлагадоўля і рыбалоўства. Ёсьць невялікія прадпрыемствы па здабычы хрому, урану, золата, каштоўных камянёў. Транспартная сетка краіны слабаразьвітая. Асноўныя гандлёвыя партнэры: Францыя, ЗША, Японія.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйныя мовы краіны — француская і малагасійская. Насельніцтва краіны адносіцца да зьмешанай мангалоідна-нэгроіднай расе, узьнікшай у выніку змяшэньня перасяленцаў з Малайскага архіпэлягу і ўсходняга ўзьбярэжжа Афрыкі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  [/w/index.php?title=Commons:Category:Madagascar&uselang=be-tarask Мадагаскар]сховішча мультымэдыйных матэрыялаў