Малагасійскі арыяры
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Малагасійскі арыяры | |
| Краіна | Мадагаскар |
|---|---|
| Падзел | іраімбіланья |
| Код ISO-4217 | MGF |
Арыя́ры (код ISO 4217: MGF) — афіцыйная валюта Мадагаскару. Арыяры дзеліцца на 5 іраімбіланья. Гэта адна з дзьвюх валют, якія існуюць у абарачэньні, і якія дзеляцца не на дзесяцічныя часткі. Назва валюты мае паходжаньне з дакаланіяльных часоў.
Арыяры замяніў папярэднюю валюту малагасійскі франк 1 студзеня 2005 года.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Малагасійскі арыяры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў