Валюта (фінансы)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Валю́та (ад італьянскага valuta – цана, вартасьць) — грашовая адзінка краіны. Таксама можа ўжывацца для адзначэньня грашовых адзінак менавіта замежных дзяржаў, а таксама як тып грашовае сыстэмы дзяржавы (залатая валюта, папяровая валюта).
[рэдагаваць] Клясыфікацыя валютаў
Навука клясыфікуе валюты па шэрагу прыметаў:
- па адносінах да дзяржавы-эмітэнта
- нацыянальная
- замежная
- калектыўная (як прыклад – эўра)
- па мажлівасьці абмену на іншую валюту
- вольна канвэртуемая
- часткова канвэртуемая
- неканвэртуемая
- па суадносінах валютных курсаў
- моцная/цьвёрдая (то бок устойлівая да свайго намінала й курсам іншых валютаў)
- кволая/мяккая
- па тэрміну дзеяньня
- заўсёдная
- часовая
- па ступені карыстаньня
- рэзэрвовая
- вядучыя сусьветныя валюты
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Валюта (фінансы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
