Урадлівы паўмесяц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Урадлівы паўмесяц

Урадлівы паўмесяц — умоўная назва рэгіёна на Блізкім Усходзе, у якім у зімовыя месяцы назіраецца павышаная колькасьць ападкаў. Тэрмін зьяўляецца перакладам анг. Fertile Crescent, уведзенага ў навуковы абарот амэрыканскім археолягам Джэймсам Брэстэдам каля 1900.

Рэгіён мае выгнутую форму. З поўдня абмежаваны Сырыйскай і паўночна-арабійскімі пустынямі, з паўднёвага захаду — Сынайскай паўвыспай, з захаду — Міжземным морам, з поўначы — хрыбтом Таўр і Армянскім нагор’ем, з усходу — гарамі Заграс.

Урадлівы паўмесяц лічыцца першым з цэнтраў, дзе зарадзілася земляробства і жывёлагадоўля. Тут зьявіліся самыя старажытныя гарадзкія культуры сьвету (Ерыхон, Чатал-Хуюк).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]