Малайскі архіпэляг
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Малайскі архіпэляг | |
| Kepulauan Melayu | |
| Колькасьць астравоў |
25 000 — 30 000 |
|---|---|
| Найбуйнейшы востраў |
Калімантан |
| Агульная плошча | 2 000 000 км² |
| Краіны | |
| Насельніцтва | 350 000 000 чал. |
| Шчыльнасьць насельніцтва | 175 чал./км² |
| Каардынаты | 2° пн. ш. 107° у. д. / 2° пн. ш. 107° у. д.Каардынаты: 2° пн. ш. 107° у. д. / 2° пн. ш. 107° у. д. |
|
Малайскі архіпэляг на мапе Інданэзіі
Малайскі архіпэляг
|
|
Малайскі архіпэляг (па-малайску: Kepulauan Melayu) — найвялікшы архіпэляг у сьвеце. Уключае Вялікія Зондзкія, Малыя Зондзкія, Малуцкія, Філіпінскія і шмат дробных астравоў (за выняткам Новае Гвінэі, якая адносіцца да Акіяніі)[1][2]. Найбуйнейшыя астравы — Калімантан і Суматра. Найбольш населены востраў — Ява.
На астравах больш за 330 вульканаў, каля 100 зь якіх — дзейныя. Найбольш вядомы — Кракатаў.
На Малайскім архіпэлягу разьмяшчаюцца дзяржавы Інданэзія (амаль цалкам)[3], Малайзія (часткова), Брунэй, Усходні Тымор і Філіпіны.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Малайский архипелаг — артыклу з Большой советской энциклопедии
- ^ Малайский архипелаг — Словарь современных географических названий
- ^ Інданэзія займае прыкладна палову вострава Новая Гвінэя, які не адносіцца да архіпэляга
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Малайскі архіпэляг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў