Сэнэгал
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| République du Sénégal Рэспубліка Сэнэгал |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: "Un Peuple, Un But, Une Foi" (адны людзі, адна мэта, адзін лёс) | |||
| Афіцыйная мова | француская | ||
| Сталіца | Дакар | ||
| Найбуйнейшы горад | Дакар | ||
| Урад | рэспубліка Абдула Вайд Шэйх Сумарэ |
||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
87-е месца ў сьвеце 196 723 км² 2,1 |
||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
72-е месца ў сьвеце 11 658 000 59/км² |
||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
109 месца ў сьвеце 20,504 млрд.$ 1 759 $ |
||
| Валюта | Франк КФА (XOF) |
||
| Часавы пас - улетку |
UTC (UTC+0) +0 (UTC+0) |
||
| Незалежнасьць ад Францыі |
20 жніўня 1960 | ||
| Дзяржаўны гімн | ««Pincez Tous vos Koras, Frappez les Balafons»» | ||
| Аўтамабільны знак | SN | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .sn | ||
| Тэлефонны код | +221 | ||
Сэнэга́л, Рэспубліка Сэнэгал (па-француску: République du Sénégal) – краіна разьмешчаная ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Маўрытаніяй, Малі, Гвінэяй, Гвінэяй-Бісаў і Гамбіяй.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першыя чалавечыя паселішчы на тэрыторыі Сенегала зьявіліся ў нэаліце і палеаліце, аб сьведчаць знойдзеныя тут каменныя прылады.
- ХІ стагодзьдзе – зьявіліся паселішчы племені Тукулераў. Пачалося пранікненьне ісламу.
- XIV стагодзьдзе – на тэрыторыі сучаснага Сэнэнала ўтвараецца імпэрыя Джалоф.
- з XVII стагодзьдзя пачынаецца заваяваньне Францыяй.
- 1895 – 1958 г.г. – Сэнэгал уваходзіць у склад Францускай Заходняй Афрыкі.
- да 1958 года – француская калёнія.
- 1959 – 1960 г.г. – разам з Малі ўтвараецца Фэдэрацыя Малі, якая ўваходзіла ў склад Францускага Адзінства.
- 1960 год – атрыманьне незалежнасьці, першым прэзыдэнтам становіцца Леапольд Сэнгор.
- 1982 – 1989 г.г. – разам з Гамбіяй утварае канфэдэрацыю, якая мае назву Сэнэгамбія.
- 1982 – 2004 г.г. – вайсковы канфлікт з паўстанцамі Касаманка.
[рэдагаваць] Палітыка
Сэнэгал – гэта рэспубліка, выканаўчая ўлада ў якой належыць прэзыдэнту (тэрмін дзеяньня пяць гадоў), заканадаўчая аднапалатнаму парлямэнту, які выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў і складаецца з 120 дэпутатаў. З 1976 года ў краіне дзейнічае шматпартыйная сыстэма. Колькасьць палітычных партый неабмежаваная (зараз іх каля 20).
Са студзеня 2007 года быў прыняты закон аб разьмежаваньні галінаў улады, згодна з якім большую ўладу атрымалі рэгіянальныя сходы.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Сэнэнал падзелены на 11 абласьцей:
| Вобласьць | Вобласьць(фр.) | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2002), чал. |
|---|---|---|---|---|
| Дакар | Dakar | Дакар | 550 | 2 267 356 |
| Дыюрбель | Diourbel | Дыюрбель | 4 359 | 1 049 954 |
| Фацік | Fatick | Фацік | 7 935 | 613 000 |
| Каалак | Kaolack | Каалак | 16 010 | 1 066 375 |
| Колда | Kolda | Колда | 21 011 | 847 243 |
| Луга | Louga | Луга | 29 188 | 677 533 |
| Матам | Matam | Матам | 25 083 | 423 041 |
| Сэн-Луі | Saint-Louis | Сэн-Луі | 19 044 | 688 767 |
| Тамбакунда | Tambacounda | Тамбакунда | 59 602 | 605 695 |
| Тыес | Thiès | Тыес | 6 601 | 1 290 265 |
| Зыгіншор | Ziguinchor | Зыгіншор | 7 339 | 437 986 |
[рэдагаваць] Геаграфія
На поўдні краіны клімат экватарыяльны, вільготны. На поўнач паступова пераходзіць у субэкватарыяльны, сухі. Сярэднегадавая тэмпэратура складае ад 25 °C на ўзьбярэжжы да 30 °C на мяжы з Малі.
Самая высокая кропка краіны – 581 м. Працягласьць узьбярэжжа складае 531 км. Паверхня раўнінная з невялікімі ўзвышшамі на поўдні.
[рэдагаваць] Эканоміка
Эканоміка краіны не разьвітая. Каля 70% працаздольнага насельніцтва занятае ў сельскай гаспадарцы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: цукровы трысьнёг, бавоўна, рыс.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва краіны налічвае каля 12,5 млн. чалавек. Асноўная этнічная група гэта валофы (43% насельніцтва), якія засяляюць цэнтральную частку краіны, на поўнач і ўсход ад Дакару і тэрыторыі ўздоўж узьбярэжжа. Дрогая па велічыні група гэта фуланы (23%), потым сэрэра (15%).
Каля 90% насельніцтва – мусульмане.
Афіцыйнай мовай зьяўляецца француская, але яе ўжываюць толькі адукаваная меншасьць. 70% насельніцтва жывуць у сельскай мясцовасьці. У гарадах жывуць еўрапэйцы (50 тыс.) у асноўным французы і лібанцы.
[рэдагаваць] Спорт
Футбольная каманда Сэнэгалу на чэмпіянаце сьвету ў 2002 годзе дайшла да чвэрцьфіналу.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі