Джыбуці
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: - | |||||
| Афіцыйная мова | арабская, француская | ||||
| Сталіца | Джыбуці | ||||
| Найбуйнейшы горад | Джыбуці | ||||
| Урад | рэспубліка Ісмаіл Амар Геле Дылейта Махамед Дылейта |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
149-е месца ў сьвеце 23 200 км² 0,09 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
160-е месца ў сьвеце 496 374 34/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
164 месца ў сьвеце 1,641 млрд.$ 2 070 $ |
||||
| Валюта | Джыбуційскі франк (DJF) |
||||
| Часавы пас - улетку |
EAT (UTC+3) +3 (UTC+3) |
||||
| Незалежнасьць ад Францыі |
27 чэрвеня 1977 | ||||
| Дзяржаўны гімн | ««Djibouti»» | ||||
| Аўтамабільны знак | DJI | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .dj | ||||
| Тэлефонны код | +253 |
||||
Джыбуці́ (па-француску: Djibouti, па-арабску: جيبوتي) – краіна ва Ўсходняй Афрыцы, мае выхад да Чырвонага мора, Адэнскай затокі і Баб-эль-Мандэбскай пратокі Індыйскага акіяна. Мяжуе з Самалі, Этыёпіяй і Эрытрэяй.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Тэрыторыю сучаснага Джыбуці шмат стагодзьдзяў засялялі плямёны афараў і ісаў, якія мелі моцгыя гандлёвыя сувязі з арабамі. Ад арабаў у краіну пранік ісьлям, які стаў дзяржаўнай рэлігіяй.
У другой палове ХІХ стагодзьдзя тэрыторыяй прылягаючай да Адэнскай затокі заінтарасаваліся французы. У 80-х г.г. ХІХ стагодзьдзя яны стварылі тут свой пратэктарат – Францускае Самалі, якое паступова стала адной з францускіх калёній у Афрыцы.
У 1947 годзе калёнія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1967 годзе была зьменена назва на “Францускія тэрыторыі афараў і ісаў”. У 1977 годзе тэрыторыя атрымала незалежнасьць зьмяніўшы назву на Джыбуці. Краіну ўзначаліў Хасан Гулед Аптыдон.
У часы незалежнасьць у краіне здараўся і голад і грамадзянская вайна. У 1994 годзе ўзброеныя сутыкненьні скончыліся мірнай дамовай.
[рэдагаваць] Палітыка
Джыбуці – парлямэнцкая рэспубліка, з моцнай прэзыдэнцкай уладай. Кіруецца згодна з канстытуцыяй прынятай у 1992 годзе. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на шасьцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэм’ер-міністру і ўраду, якія назначаюцца прэзыдэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 65 дэпутатаў, выбраных на пяцігадовы тэрмін.
Дазволена дзейнасьць толькі адной партыі – Народны рух на карысьць разьвіцьця, якая кіруе краінай з моманту атрыманьня Джыбуці незалежнасьці ў 1977 годзе.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Джыбуці падзелена на 5 акругаў і адзін горад прыроўнены да акругі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 раёнаў.
[рэдагаваць] Геаграфія
Краіна разьмешчана на ўсходзе Афрыкі, на Самалійскай паўвысьпе. Мае выхад да Чырвонага мора, Адэнскай затокі і Баб-эль-Мандэнскай пратокі. Мяжуе з Самалі, Этыёпіяй і Эрытрэяй.
Абшар краіны мае выгляд пустэльні і паўпыстэльні. Паверхня гарыста-вышынная, на поўначы знаходзяцца горы Мабла і Года, якія маюць працяг у Эрытрэі. Тапаграфія краіны сфарміравалася пад узьдзеяньнем вульканаў.
Клімат – субэкватарыяльны, сухі, сьпякотны.
[рэдагаваць] Эканоміка
Джыбуці – гэта бедная, слабаразьвітая краіна. Атрымлівае замежную дапамогу з боку Францыі і Саудаўскай Арабіі. Асновай эканомікі застаюцца транзытныя паслугі, за якія краіна атрымлівае значныя грошы дзякуючы свайму зручнаму разьмяшчэньню. Значная частка эканомікі гэта сельская гаспадарка, у якой заняты 80% працаздольнага насельніцтва.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва краіны складаецца ў асноўным з двух этнічных груп: ісы (самалійцы) – 60% і афары – 35%. Астатнія 5% гэта нашчадкі эўрапейцаў, у асноўным французаў і італьянцаў. У пачатку 90-х гадоў паміж фафрамі і ісамі ўзьніклі узброеныя сутыкненьні, якія паступова перарасьлі ў грамадзянскую вайну.
Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца ісьлям, хрысьціянства распаўсюджана сярод эўрапейцаў. Ня гледзячы на тое, што афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца француская і арабская, у штодзённым жыцьці часта выкарыстоўваецца яшчэ і самалійская і афарская мовы.

