Емэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Емэн
الجمهورية اليمنية
Al-Ǧumhūriyyah al-Yamaniyyah
Сьцяг Емэну Герб Емэну
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Аб’яднаная рэспубліка»
Месцазнаходжаньне Емэну
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Сана
Найбуйнейшы горад Сана
Форма кіраваньня Рэспубліка
Алі Абдула Салех
Алі Мухамэд Муджавар
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
49-е месца ў сьвеце
527 968 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
51-е месца ў сьвеце
23 580 000
44,7/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
110-е месца ў сьвеце
$55,393 млрд
$2410
Валюта Емэнскі рыял (YER)
Незалежнасьць
— аб’яднаньне

22 траўня 1990
Аўтамабільны знак YAR
Дамэн верхняга ўзроўню .ye
Тэлефонны код +967
Мапа Емэну

Рэспу́бліка Е́мэн альбо Е́мэн — краіна на паўднёвым усходзе Азіі, мяжуе з Саудаўскай Арабіяй і Аманам.

На захадзе выходзіць да Чырвонага мора, на поўдні — да Адэнскай затокі Індыйскага акіяну. Працягласьць берагавой лініі — 1500 км. З тэрыторыі Емэну можна кантраляваць стратэгічна важную ў міжнародным суднаходзтве Баб эль-Мандэбскую пратоку. Емэну належыць выспа Сакотра, шэраг іншых выспаў у Адэнскай затоцы і Чырвоным моры. Сталіца — горад Сана (больш за 1,5 млн чал.). Іншыя буйныя месты — Адэн (каля 500 тыс.) і Хадэйда (каля 350 тыс.) — зьяўляюцца марскімі партамі. Афіцыйная мова — арабская. Нацыянальнае сьвята — 22 траўня — Дзень абвяшчэньня Емэнскай Рэспублікі, якая ўтварылася ў 1990 шляхам добраахвотнага аб’яднаньня Емэнскай Арабскай Рэспублікі і Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емэн. Нацыянальная валюта — емэнскі рыял (199 ем. р. — 1 дал. ЗША).

Адміністрацыйна Емэн падзяляецца на 19 правінцыяў. Дваццатай самастойнай адміністрацыйнай адзінкай зьяўляецца сталіца м. Сана.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

У 1918 пасьля распаду Асманскай імпэрыі Паўночны Емэн атрымаў незалежнасьць. Улада перайшла да духоўнага і сьвецкага лідэра Поўначы імама Ях’і, якому ў выніку ўзброенай барацьбы супраць унутраных і вонкавых праціўнікаў удалося да сярэдзіны 1920-х гадоў аб’яднаць плямёны Паўночнага Емэну ў дзяржаву з сталіцай у м. Сана.

26 верасьня 1962 году ў Сане адбылася антыманархічная рэвалюцыя, якая скінула дынастыю імамаў, і была абвешчаная Емэнская Арабская Рэспубліка.

Паўднёвы Емен здабыў незалежнасьць у 1967 пасьля лютай барацьбы супраць брытанскага каляніялізму. З 1970 ён называецца Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай Емэн (сталіца — м. Адэн) і абвясьціў аб сваім разьвіцьці па шляху сацыялістычнай арыентацыі. У 1990 кіраўніцтва НДРЕ прызнала агульнанацыянальнае лідэрства прэзыдэнта ЕАР А. А. Салеха і пайшло на аб’яднаньне НДРЕ і ЕАР 22 траўня 1990.

Непаразуменьні, якія захоўваліся паміж кіраўнікамі былых частак Емэна прывялі ў траўні 1994 да грамадзянскай вайны, у якой Сана ў пачатку ліпеня атрымала пераканаўчую перамогу, а лідэрам паўднёваемэнскіх сэпаратыстаў давялося зьбегчы за мяжу. У 2002 яны былі амніставаныя.

[рэдагаваць] Палітыка

Емэнская Рэспубліка — прэзыдэнцкая рэспубліка. Асноўны закон — Канстытуцыя, зацьверджаная 21 траўня 1990 на паасобных паседжаньнях Заканадаўчага савету ЕАР і Вярхоўнай народнай рады НДРЕ, уступіла ў сілу ў траўні 1991. У лютым 2001 адбыўся ўсенародны рэфэрэндум, на якім былі ўхваленыя папраўкі да Канстытуцыі, накіраваныя на ўмацаваньне асабістай улады прэзыдэнта Емэну. Тэрмін яго паўнамоцтваў павялічыўся да 7 гадоў (раней — пяць).

Па Канстытуцыі, дзяржаўнай рэлігіяй зьяўляецца іслам, а шарыят — крыніцай заканадаўства.

Прэзыдэнт — Алі Абдула Салех (з 1978). У верасьні 2007 пры падтрымцы 77,17% выбарнікаў перавыбраны на новы тэрмін падчас прамых выбараў на альтэрнатыўнай аснове. Адзіны кандыдат ад апазыцыйнага блёка «Аблічча Муштарак» Ф. Бэн Шамлан атрымаў 21,82% галасоў.

Віцэ-прэзыдэнт — Абдураба Мансур Гадзі (з 3 кастрычніка 1994).

Вышэйшы заканадаўчы орган — Палата дэпутатаў, якая абіраецца на 6 гадоў і складаецца з 301 чальцоў. Цяперашні склад парлямэнту абраны 27 красавіка 2003 на шматпартыйнай аснове. Месцы разьмяркоўваюцца наступным чынам: кіруючая партыя УНК — 229 месцаў (76%), «Іслах» — 46, ЕСП — 7, Насэрысцкая партыя — 3, партыя «Баас» — 2, незалежныя кандыдаты — 14. Маршалкам Парлямэнту ў лютым 2008 абраны чалец УНК Ях’я Алі Ар-Раі. Наступныя выбары — у красавіку 2009.

У адпаведнасьці з рашэньнем лютаўскага рэфэрэндуму 2001, Кансультацыйная рада (Савет Шуры) зьмяніла свой статус, атрымаўшы некаторыя паўнамоцтвы ў галіне заканадаўства. Складаецца з 111 чальцоў, прызначаных прэзыдэнцкім указам. Па сутнасьці Кансультацыйная рада зьяўляецца другой палатай парлямэнту і ўпаўнаважаная (разам з Палатай дэпутатаў) прымаць рашэньні па пытаньнях, датычных плянаў разьвіцьця краіны, зацьвярджэньня важных міжнародных дамоваў і да т. п. Старшыня — Абдэль Азіз Абдэль Гані.

У красавіку 2007 сфармаваны новы склад Рады Міністраў на чале з прэм’ер-міністрам Алі Мухамадам Аль-Муджаварам.

У арт. 144 Канстытуцыі Емэнскай Рэспублікі прадугледжаны прынцып мясцовага самакіраваньня, у адпаведнасьці зь якім кожная адміністрацыйная адзінка валодае адноснай самастойнасьцю і павінна быць прадстаўленая Мясцовай радай (абіраецца прамым і роўным галасаваньнем). На выбарах у мясцовыя рады, якія адбыліся ўвосені 2006 УНК атрымаў 74% галасоў.

У адпаведнасьці з арт. 5 Канстытуцыі ў краіне дзейнічае шматпартыйная сыстэма. Налічваецца больш за 30 палітычных партыяў і рухаў, хоць афіцыйна зарэгістравана 19. Кіруючай партыяй зьяўляецца Усеагульны народны кангрэс (УНК), створаны 24 жніўня 1982. Старшыня — прэзыдэнт А. А. Салех, намесьнікі — віцэ-прэзідэнт А. Мансур Гадзі і А. Аль-Ар’яні (былы генсакратар УНК), генэральны сакратар — А. Баджамаль.

Апазыцыя — блёк «Ліка муштарак», які аб’яднаў «Іслах» (партыя ісламісцкага кшталту, заснаваная 13 верасьня 1990 прадстаўнікамі «Братоў-мусульманаў»), Емэнскую сацыялістычную партыю, Насэрысцкую партыю, Партыю арабскага сацыялістычнага адраджэньня «Баас», Партыю Аль-Хак, Саюз народных сілаў, Емэнскі юніянісцкі блок, Лібэральную канстытуцыйную партыю, Лігу сыноў Емэну і інш.

Унутрыпалітычнае становішча ў Емене ў цэлым устойлівае. Урад кантралюе сытуацыю, нягледзячы на супрацьстаяньне ўрадавых войскаў з узброенымі фармаваньнямі арганізацыі «Веруючая моладзь», якое працягваецца у паўночнай правінцыі Сада.

У 2007 і ў пачатку 2008 па паўднёвых правінцыях краіны пракацілася хваля масавых хваляваньняў, пры разгоне якіх загінулі дзясяткі чалавек. Узмацніліся рознагалосьсі ўладаў зь Емэнскай сацпартыяй, якую ўрад вінаваціць у распальваньні сэпаратысцкіх настрояў на поўдні.

Лінія нацэленая на ўмацаваньне аўтарытарнага характару ўлады, якая праводзіцца рэжымам пры абвяшчэньні афіцыйнага курсу на дэмакратызацыю, разьвіцьцё інстытутаў грамадзянскай супольнасьці.

Пры падтрымцы ЗША ў краіне праводзіцца кампанія па выяўленьні і нэўтралізацыі ніжэйшых суполак «Аль-Каіды». У ліпені 2007 у выніку тэрарыстычнага акту ў правінцыі Марыб, адказнасьць за які ўлады ўсклалі на «Аль-Каіду», загінулі 10 чалавек (у тым ліку 8 гішпанскіх турыстаў і 2 емэнцы).

[рэдагаваць] Геаграфія

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць] Эканоміка

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва — 20,2 млн чал. (ацэнка, сьнежань 2007 г.), у асноўным арабы. Да 750 тыс. емэнцаў жывуць у іншых краінах Арабійскай паўвыспы.

Дзяржаўная рэлігія — іслам. Па канфэсійнай прыкмеце насельніцтва падзяляецца ў асноўным на дзьве прыблізна роўныя па колькасьці групы: сунітаў шафііцкага кшталту і шыітаў-зейдытаў (якія не прызнаюць шыіцкіх імамаў). Існуюць таксама суполкі ісмаілітаў і юдэяў. У краіне дзейнічаюць строгія рэлігійныя законы, уключаючы забарону на ўжываньне алкагольных напояў і сьвініны.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Рознае

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Емэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах