Браты-мусульмане

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эмблема партыі

«Браты-мусульмане» (па-арабску: الإخوان المسلمون, Аль-Іхван аль-Муслімун) — міжнародная рэлігійна-палітычная асацыяцыя, заснаваная ў сакавіку 1928 настаўнікам Хасанам аль-Баннам у Ісмаіліі (Эгіпет). З 1933 штаб-кватэра арганізацыі была пераведзеная ў Каір. Па сьмерці Хасана аль-Банны ў 1948 року, у 1950 року ідэолягам руху стаў літаратар Сэід аль-Кутб[1], пакараны сьмерцю ў 1966 року[2]. Асацыяцыя мела аддзяленьні ў Сырыі, Палестыне, Іраку. Да сканчэньня Другой сусьветнай вайны налічвала блізу 500 тыс. чалавек.

Уважаецца за найстарэйшую ў сьвеце міжнародную тэрарыстычную арганізацыю[3].

У Эгіпце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1954 року пасьля няўдалага пакушэньня сябраў асацыяцыі на прэзыдэнта Гамаля Абдула Насэра дзейнасьць «Братоў-мусульманаў» у Эгіпце была забароненая, некаторыя актывісты былі арыштаваныя.

З 1984 року «Браты-мусульмане» прымаюць удзел у парлямэнцкіх выбарах. Пры гэтым адсутнасьць легальнага статусу вымушае іх выступаць альбо па сьпісах зарэгістраваных партыяў, альбо ў якасьці «незалежных» кандыдатаў.

Арганізацыя намервалася актыўна ўдзельнічаць у апошніх парлямэнцкіх выбарах 28 лістапада і 5 сьнежня 2010 року, аднак абвясьціла пра байкот другога туру з прычыны прадпрынятых уладамі жорсткіх мераў залякваньня і шматлікіх парушэньняў.

У Сырыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сырыі браты-мусульмане і іншыя фундамэнталісты з сярэдзіны 1970-х актывізуюць антыўрадавую прапаганду і ўзброеную барацьбу, абапіраючыся на незадаволеных няўдалай эканамічнай палітыкай і сэкулярызмам партыі Баас.

Экстрэмісты імкнуліся да зацьвярджэньня ісламскага парадку і да стварэньня аб’яднаньня ісламскіх дзяржаваў. Ладзяцца кампаніі тэрору. Галоўныя аб’екты — алавіты, вышэйшыя чыноўнікі дзяржапарату, агенты бясьпекі. З 1979 кампанія тэрору актывізуецца, што зьвязана з посьпехам рэвалюцыі ў Іране.

У выніку прадпрынятых паліцыяй мер былі арыштаваныя некаторыя лідары «братоў-мусульманаў»: Хусьні Абдо, Зухер Заплуту, забіты Абд ас-Сатар аз-Заім, аднак актыўнасьць тэрарыстаў зьнізілася нязначна.

Апагеем барацьбы стала паўстаньне ў Хаме 2 лютага 1982 року. Паўстаньне было здушанае 8000-най арміяй пад камандаваньнем прэзыдэнтавага брата Асада Рыфата, з удзелам ВПС і танкавых падразьдзяленьняў. Болей за 25 000 чалавек былі забітыя, зруйнаваны Вялікі Мячэт. Пасьля задушэньня паўстаньня дзейнасьць тэрарыстаў спынілася. У 1985 Аднан Окла і рэшткі ягонай групы здаліся ўладам.

У Палестыне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Хамас

Палестынскім аддзяленьнем «Братоў-мусульманаў» зьяўляецца Рух ісламскага супраціву «Хамас».

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Е. П. Кожушко. Современный терроризм: анализ основных направлений. / под общ.ред. А. Е. Тараса. Минск, «Харвест», 2000. стр.250-253
  2. ^ Эгіпет без Мубарака
  3. ^ Вытокі тэрарызму на Бліжнім і Сярэднім Усходзе

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]