Камбоджа
| Камбоджа Preăh Réachéa Nachâk Kâmpŭchea |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Нацыя, Рэлігія, Кароль | |||||
| Дзяржаўны гімн «Nokoreach» |
|||||
| Афіцыйная мова | кхмерская | ||||
| Сталіца | Пномпэнь | ||||
| Найбуйнейшы горад | Пномпэнь | ||||
| Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Нарадом Сіхамоні Хун Сен |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
88-е месца ў сьвеце 181 035 км² 2,5% |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
67-е месца ў сьвеце 14 805 000 81,8/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
89 месца ў сьвеце $28,461 млрд $2082 |
||||
| Валюта | Рыель (KHR) |
||||
| Незалежнасьць — ад Францыі |
9 лістапада 1953 |
||||
| Аўтамабільны знак | К | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .kh | ||||
| Тэлефонны код | +855 | ||||
Камбоджа, Каралеўства Камбоджа (па-кхмерску: Kâmpǔchéa, Preăhréachéanachâkr Kâmpǔchéa) — краіна, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй Азіі, на паўвысьпе Індакітай на ўзьбярэжжы Тайляндзкай затокі. Мяжуе з Тайляндам, Лаосам і Віетнамам.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
З 1867 да 1953 году Камбоджа была калёніяй Францыі.
Падчас Другой сусьветнай вайны (ад 1941 да 1945 году) Камбоджа была акупаваная Японіяй і знаходзілася ў складзе Японскай імпэрыі.
9 лістапада 1953 году Камбоджа атрымала незалежнасьць ад Францыі і стала канстытуцыйнай манархіяй на чале з каралём Нарадомам Сіанукам.
Пачас вайны ў Віетнаме камбаджыйскія ўлады прытрымліваліся палітыкі нэўтралітэту. Падчас замежнай паездкі караля ў 1970 годзе ў краіне адбыўся ваенны пераварот. Да ўлады прыйшоў праамэрыканскі генэрал Лон Нол.
З 1967 да 1975 году Комбоджа ахопленая грамадзянскай вайною.
У 1975 да ўлады ў краіне прыйшлі камуністычна арыентаваныя Чырвоныя Хмеры на чале з Полам Потам. Ацэнкі трагедыі панаваньня гэтага рэжыму для краіны розныя. Лічыцца, што падчас тэрору гэтых уладаў у краіне загінула як найменш 1 700 000 людзей[1], існуюць меркаваньні і пра 3 000 000 ахвяраў[2].
[рэдагаваць] Палітыка
Палітычнае жыцьцё Камбоджы рэгулюецца ў адпаведнасьці з канстытуцыяй, прынятай у 1993 годзе, існуе парлямэнт, улада караля абмежаваная. Прэм’ер-міністар Камбоджы — кіраўнік ураду, а кароль зьяўляецца кіраўніком краіны. Прэм’ер-міністар прызначаецца каралём пры ўхваленьні Нацыянальнай Асамблеі, прэм’ер-міністар і яго міністры прадстаўляюць выканаўчую ўладу. Заканадаўчая ўлада прадстаўлена дзьвюхпалатным парлямэнтам: Нацыянальнай Асамблеяй Камбоджы і Сэнатам.
У кастрычніку 2004 году, Нарадом Сіхамоні быў абраны каралём спэцыяльным тронным кансыліюмам. Абраньне было зацьверджана прым’ер-міністрам Хун Сэнам, сьпікерам Нацыянальнай Асамблеі прынцам Нарадомам Ранарыдхам і двума ўдзельнікамі троннага кансыліюму. Ён каранаваўся ў Пномпэні 29 кастрычніка. Кароль увасабляе сымбаль краіны і ня мае значнай улады.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Камбоджа падзеленая на 20 правінцыяў, 10 выспаў і 4 муніцыпалітэты.
Муніцыпалітэты (Krong):
Правінцыі (Khett):
- Банцей Міанчэй
- Батамбанг
- Кампонг Чам
- Кампонг Чхнанг
- Кампонг Спіў
- Кампонг Тхом
- Кампот
- Кандал
- Кох Конг
- Краці
- Мандулкіры
- Одар Меанчыў
- Пурсат
- Прых Віхір
- Прэй Венг
- Ратанакіры
- Сыем Рыап
- Стунг Трэнг
- Свай Рыенг
- Такеа
Выспы (Koh):
- Кох Конг
- Кох Полавай
- Кох Ронг
- Кох Ронг Салмон
- Кох Сес
- Кох Танг
- Кох Тхас
- Кох Тхонсай
- Кох Траолах
- Кох Трыас
Пномпэнь — самы вялікі горад краіны, яго насельніцтва складае 1 млн чалавек з 13 млн агульнага насельніцтва Камбоджы. Мандулкіры, правінцыя на мяжы зь Віетнамам, самая вялікая па плошчы, але мае самую малую колькасьць насельніцтва.
[рэдагаваць] Геаграфія
Камбоджа займае плошчу 181 035 км², мае межы з Тайляндам працягласьцю 800 кілямэтраў на поўначы і захадзе, з Лаосам працягласьцю 541 кілямэтар на паўночным усходзе і зь Віетнамам на ўсходзе і паўночным усходзе. Марскі бераг Камбоджы (Тайляндзкая затока) складае 443 кілямэтры.
Найбольш значнай геаграфічнай асаблівасцю Камбоджы зьяўляецца так званая азёрная раўніна, сфармаваная ў выніку затапленьняў Вялікага Возера, якое ў Камбоджы завецца Тонл Cап. Гэтае возера займае плошчу каля 2590 квадратных кілямэтраў падчас сухога сэзону і плошчу каля 24 605 квардатных кілямэтраў падчас сэзону дажджоў. Гэтая раўніна шчыльна заселеная і шырока выкарыстоўваецца для вырошчваньня рысу. Такім чынам яна зьяўляецца сэрцам краіны.
Большая частка краіны (каля 75%) ляжыць на ўзвышшах большых за 100 мэтраў над узроўнем мора, у астатнім тэрыторыя занятая Кардамомскімі горамі (найвышэйшы пункт якіх знаходзіцца на вышыні 1813 мэтраў) і іхнім працягам — т. зв. Слановымі горамі (вышыня ад 500 да 1000 мэтраў), а таксама Дангрэскім узвышшам (сярэдняя вышыня 500 мэтраў), якое знаходзіцца на мяжы з Тайляндзкім рэгіёнам Ісан. Самы высокі пункт Камбоджы — Фном Аорал — знаходзіцца каля гораду Пурсат (сталіцы аднайменнай правінцыі) у цэнтры краіны.
[рэдагаваць] Эканоміка
[рэдагаваць] Дэмаграфія
[рэдагаваць] Рэлігія
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ David Chandler, Voices From S21: Terror and History in Pol Pot's Secret Prison. Berkeley and Los Angeles: University of California Press, 1999
- ^ Крэйг Этчэсан.Дакумэнтацыйны цэнтр Камбоджы, Пномпэнь, Камбоджа http://www.mekong.net/cambodia/toll.htm
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Камбоджа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Азіі | |
|---|---|
|
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты · Азэрбайджан · Аман · Армэнія · Аўганістан · Банглядэш · Бахрэйн · Брунэй · Бутан · Віетнам · Грузія · Емэн · Ізраіль · Інданэзія · Індыя · Ірак · Іран · Казахстан · Камбоджа · Катар · Кіпр · Кітай · Кувэйт · Кыргыстан · Лаос · Лібан · Малайзія · Мальдыўскія выспы · Манголія · М’янма · Нэпал · Пакістан · Паўднёвая Карэя · Паўночная Карэя · Расея · Рэспубліка Кітай (Тайвань) · Саудаўская Арабія · Сынгапур · Сырыя · Таджыкістан · Тайлянд · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Усходні Тымор · Філіпіны · Шры-Ланка · Эгіпет · Японія · Ярданія
|
|
| Непрызнаныя і залежныя тэрыторыі | |