Ангкор-Ват

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Славутасьць
Ангкор-Ват
អង្គរវត្ត
Angkor Wat (Sept. 2009b).jpg
Краіна Камбоджа
Месцазнаходжаньне Ангкор, Сіем Рэап
Каардынаты 13°24′45″ пн. ш. 103°52′0″ у. д. / 13.4125° пн. ш. 103.86667° у. д. / 13.4125; 103.86667Каардынаты: 13°24′45″ пн. ш. 103°52′0″ у. д. / 13.4125° пн. ш. 103.86667° у. д. / 13.4125; 103.86667
Архітэктурны стыль кхмэрскі, дравідзкі
Заснавальнік Сур’яварман II/Самудрагупта
Дата заснаваньня XII стагодзьдзе
Ангкор-Ват на мапе Камбоджы
Ангкор-Ват
Ангкор-Ват
Ангкор-Ват
Commons-logo.svg Ангкор-Ват на Вікісховішчы

Ангкор-Ват (па-кгмэрску: អង្គរវត្ត) — найбуйнейшы індуісцкі храмавы комплекс, а таксама найбольшая рэлігійная пабудова ў сьвеце. Збудаваны каралём Сур’яварманам II на пачатку XII стагодзьдзя ў тагачаснай сталіцы Кхмэрскай імпэрыі Ясадхарапуры (па-кгмэрску: យសោធរបុរៈ, цяпер Ангкор). Насуперак шываісцкай традыцыі папярэднікаў Ангкор-Ват быў прысьвечаны Вішну. Ад моманту свайго заснаваньня ён застаецца адзіным значным рэлігійным цэнтрам у рэгіёне дзякуючы свайму выдатнаму стану. Ён стаў сымбалем Камбоджы[1] і адлюстраваны на ейным сьцягу.

Ангкор-Ват сумяшчае два асноўныя пляны храмавай архітэктуры кхмэраў: храма-гары і пазьнейшага храма-галерэі, заснаванай на дравідыйскай архітэктуры. Ён створаны па падабенстве да гары Мэру, месца жыхарства дэваў індуісцкай міталёгіі: ва ўнутранай прасторы за рвом і зьнешнім мурам даўжынёй 3,6 км тры прастакутныя галерэі, адна над адной. У цэнтры храму знаходзіцца ўтвораны вежамі кўінкункс. У адрозьненьне ад большасьці ангкорскіх храмаў Ангкор-Ват арыентаваны на захад.

Цяперашняя назва, Ангкор-Ват, па-кхмэрску азначае «Храм-места» або «Места храмаў»; ангкор, у перакладзе «места» ці «сталіца» — размоўная форма слова накор (па-кгмэрску: នគរ), якое паходзіць ад санскрыцкага нагара (санскрыт: नगर)[2]. Ват — па-кхмэрску «храмавы надзел», паходзіць ад палійскага слова «вата» (वत्त)[3]. Раней храм называўся Прэах Піснулок (Вара Вішнулока на санскрыце) паводле пасьмяротнага тытулу заснавальніка[4].

У XV стагодзьдзі перастаў выкарыстоўвацца і быў закінуты[5], быў адкрыты для эўрапейскай цывілізацыі ў 1860 годзе[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгляд з паветра
  1. ^ Government ::Cambodia
  2. ^ Chuon Nath Khmer Dictionary (1966, Buddhist Institute, Phnom Penh)
  3. ^ Cambodian-English Dictionary by Robert K. Headley, Kylin Chhor, Lam Kheng Lim, Lim Hak Kheang, and Chen Chun (1977, Catholic University Press)
  4. ^ Angkor Vat. APSARA Authority (2004). Праверана 27 April 2008 г.
  5. ^ Анкгор-Ват(рас.) Большая советская энциклопедия
  6. ^ Анкгор-Ват(рас.) Словарь изобразительного искусства Праверана 2004—2009 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Briggs, Lawrence Robert (1951, reprinted 1999). The Ancient Khmer Empire. White Lotus. ISBN 974-8434-93-1.
  • Forbes, Andrew; Henley, David (2011). Angkor, Eighth Wonder of the World. Chiang Mai: Cognoscenti Books. ASIN: B0085RYW0O
  • Freeman, Michael and Jacques, Claude (1999). Ancient Angkor. River Books. ISBN 0-8348-0426-3.
  • Higham, Charles (2001). The Civilization of Angkor. Phoenix. ISBN 1-84212-584-2.
  • Higham, Charles (2003). Early Cultures of Mainland Southeast Asia. Art Media Resources. ISBN 1-58886-028-0.
  • Hing Thoraxy. Achievement of «APSARA»: Problems and Resolutions in the Management of the Angkor Area.
  • Petrotchenko, Michel (2011). Focusing on the Angkor Temples: The Guidebook, 383 pages, Amarin Printing and Publishing, ISBN 978-616-90744-0-3
  • Ray, Nick (2002). Lonely Planet guide to Cambodia (4th edition). ISBN 1-74059-111-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ангкор-Ватсховішча мультымэдыйных матэрыялаў