Габон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
République Gabonaise
Габонская Рэспубліка
Сьцяг Габону Герб Габону
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: -
Месцазнаходжаньне Габону
Афіцыйная мова француская
Сталіца Лібэрвіль
Найбуйнейшы горад Лібэрвіль
Урад рэспубліка
Эль Хаджы Амар Бонга
Жан Ндонг
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
74-е месца ў сьвеце
267 668 км²
3,76
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
150-е месца ў сьвеце
1 454 867
13,5/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
136 месца ў сьвеце
9,621 млрд.$
7 055 $
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас
 - улетку
WAT (UTC+1)
+1 (UTC+1)
Незалежнасьць
ад Францыі
17 жніўня 1960
Дзяржаўны гімн ««La Concorde»»
Аўтамабільны знак GAB
Дамэн верхняга ўзроўню .ga
Тэлефонны код +241
Carte gabon.png

Габо́н, Габо́нская Рэспубліка (па-француску: République Gabonaise) – краіна разьмешчаная ў Цэнтральнай Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Экватарыяльнай Гвінэяй, Камэрунам і Рэспублікай Конга.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя людзі зьявіліся тут у час палеаліту і нэаліту. У пазьнейшыя часы гэтыя землі былі заселеныя бантумоўнымі плямёнамі. Першымі эўрапейцамі на тэрыторыі Габону сталі партугальскія купцы, якія высадзіліся на ўзьбярэжжы ў 1471 годзе. У XVIII стагодзьдзі на тэрыторыі Габону пачалі сяліцца францускія каляністы, якія ў 1839 годзе абвясьцілі тут сваю калёнію. Да 1890 года, пасьля падарожжаў П’ера дэ Браза, апанавалі ўсёй краінай. У 1889 годзе Габон быў далучаны да Францускага Конга, а ў 1910 годзе Францускай Экватарыяльнай Афрыкі. У 1946 годзе атрымала статут францускай заморскай тэрыторыі, а ў 1958 годзе пасьля рэфэрэндуму стала рэспублікай з абмежаванай аўтаноміяй. Незалежнасьць Габон атрымаў 17 жніўня 1960 года. З 1963 года мае аднапартыйную палітычную будову. Легалізацыя апазыцыі адбылася ў 1989 годзе ў Лібэрвіле і зрабіла мажлівым правядзеньне выбараў 1990 года.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Габон падзелены на 9 правінцый, якія ў сваю чаргу падзелены на 37 дэпартамэнтаў.

Адміністрацыйны падзел Габона
Правінцыя Правінцыя (па-француску) Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2007), чал.
1 Эстуарэ Estuaire Лібэрвіль 20 740 667 041
2 Хаўт-Аговэ Haut-Ogooué Масуку 36 547 150 205
3 Мойен-Аговэ Moyen-Ogooué Ламбарэнэ 18 535 60 940
4 Нгун'е Ngounié Муіла 37 750 112 013
5 Ньянга Nyanga Чыбанга 21 285 56 784
6 Аговэ-Івінда Ogooué-Ivindo Макоку 46 075 70 367
7 Аговэ-Лоло Ogooué-Lolo Куламуту 25 380 63 243
8 Аговэ-Марыцімэ Ogooué-Maritime Порт-Жантыль 22 890 141 006
9 Волью-Нтем Woleu-Ntem Оем 38 465 140 080

[рэдагаваць] Геаграфія

Габон знаходзіцца ў Цэнтральнай Афрыцы, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Даўжыня берагавой лініі складае 880 км. Даўжыня мяжы з Экватарыяльнай Гвінэяй складае 350 км, Камэрунам – 300 км, Рэспублікай Конга – 1903 км.

Агульная плошча краіны складае 267 668 км². Праз тэрыторыю краіны праходзіць экватар. Галоўная рака краіны – Аговэ. 78% плошчы краіны гэта вільготныя трапічныя лясы. Суадносіны плошчы нацыянальных паркаў да агульнай плошчы ўсёй краіны самыя вялікія ў сьвеце.

Самая высокая кропка краіны – гара Монт Ібаўндзі (1 575 м).

Назва краіны мае паходжаньне ад партугальскага “Rio de Gaboa”.

У Габоне існуюць радовішчы нафты, урану, золата, жалезнай руды, марганцу.

[рэдагаваць] Эканоміка

Габон – гэта сельскагаспадарча-прамысловая краіна. Асноўня сельскагаспадарчыя культуры краіны гэта: спэцыі, кукуруза, цукровы трысьнёг, кава, какава, пальмавы алей. Вельмі разьвіта здабыча карысных выкапняў (у асноўным нафты), экспарт нафты забясьпервае 80% нацыянальнага прыбытку. Тым не менш 40% працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы і лесанарыхтоўках.

Эканоміка Габону атрымала разьвіцьцё ў большай ступені чым у суседніх краінах, што выклікала значную працоўную міграцыю. Нацыянальны прыбытак у пераліку на аднаго жыхара краіны адзін з самых вялікіх у Афрыцы.

Габон зьяўляўся ўдзельнікам ОПЭК з 1975 да 1995 года.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва краіны налічвае 1 155 749 чалавек (1995), і складаецца з вялікай колькасьці этнічных групаў, самыя вялікія зь якіх – фанг (25%), бапунон (10%), тэке, пуна, мбэтэ. У краіне жывуць і эўрапейцы, у асноўным французы. Афіцыйная мова – француская, але ў штодзённым жыцьці распаўсюджаны мясцовыя мовы (групы банту). Большасьць насельніцтва (74%) – хрысьціяне, 3% - мусульмане, паганства прытрымліваецца 23% насельніцтва.

Нараджальнасьць – 28,34 немаўлятаў на 1000 чалавек (1995). Сьмяротнасьць – 13,72 на 1000 чалавек, дзіцячая сьмяротнасьць – 92,4 сьмерці на 1000 немаўлятаў. Сярэдняя працягласьць жыцьця: мужчынаў – 55 гадоў, жанчынаў – 52 гады.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

На іншых мовах