Вікторыя (возера)
Каардынаты: 1° пд. ш. 33° у. д. / 1° пд. ш. 33° у. д.
Во́зера Вікто́рыя (Ukerewe, па-ангельску: Lake Victoria) — возера тэктанічнага паходжаньня, разьмешчанае на Ўсходнеафрыканскім узвышшы, у катлавіне паміж Вялікім Заходнім разломам і Вялікім Усходнім разломам. Адносіцца да Вялікіх Афрыканскіх азёраў. Бераг возера належыць да трох краін: Кеніі, Уганды і Танзаніі. Плошча паверхні — 68,8 тыс. км², што выводзіць яго ў найвялікшае возера Афрыкі і трэцяе ў сьвеце.
Возера Вікторыя ляжыць у вытоках Ніла. Упадае ў Ніл вытокам Кагера, які лічаць пачаткам гэтай ракі. З возера таксама выцякае Белы Ніл.
У возеры разьвіта судаходзтва. Мясцовыя жыхары жывуць з рыбалоўства. Каб павялічыць уловы рыбы ў возеры, разводзяць нільскага акуня (Lates niloticus), але яго зьяўленне парушыла экасыстэму возера. Многа эндэмічных гатункаў рыб апынулася на мяжы выміраньня.
Асноўныя гарады на беразе возера: Мванза, Мусома і Кісуму. У некалькіх кіламетраў ад берага возера знаходзіцца сталіца Уганды Кампала, а Порт Бэл абслугоўвае сталіцу ў якасці порта.
Адкрыў возера ў 1858 годзе ангельскі падарожнік Джон Сьпік, які назваў яго ў гонар брытанскай каралевы Вікторыі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вікторыя (возера) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў