Вялейскае вадасховішча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Каардынаты: 54°29′5.28″ пн. ш. 27°8′5.49″ у. д. / 54.4848° пн. ш. 27.1348583° у. д. / 54.4848; 27.1348583

Вялейскае вадасховішча

Вялейскае вадасховішча (Вялейскае мора) — вадасховішча ў складзе Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, найбуйнейшае ў Беларусі. Знаходзіцца ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці, за 5 км на ўсход ад м. Вялейка. Плошча — 73,6 км², аб’ём запаўненьня — 260 млн м³, сярэдняя глыбіня 3—5 м.

Вялейскае вадасховішча месьціцца на зьліцці Вяльлі з Сэрваччу, Ільліяй, Касуткай. Вадазбор вадасховішча — 4120 км².

На плаціне вадасховішча разьмешчаная Вялейская ГЭС. У кастрычніку 1995 году было пачатае ейнае будаўніцтва, а ў красавіку 1998 году першая чарга ГЭС была ўведзена ў эксплюатацыю з падлучэньнем у энэргасыстэму «Менскэнэрга». У красавіку 2002 году ўведзеная другая чарга. Агульная ўсталяваная магутнасьць ГЭС складае 1000 кВт. За год выпрацоўваецца 7,5 млн кВт электраэнэргіі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вялейскае вадасховішчасховішча мультымэдыйных матэрыялаў