Біямаса
Біямаса — сукупная маса расьлінных і жывёльных арганізмаў, якія прысутнічаюць у біягеацэнозе у момант назіраньня.
[рэдагаваць] Біямаса ў энэргетыцы
Біямаса — шостая паводле запасаў з даступных у сучаснасьці (2008) крыніцаў энэргіі пасьля гаручых сланцаў, урану, вугалю, нафты і прыроднага газу. Прыблізна біямаса Зямлі ацэньваецца ў 2,4*1012 тон.
Біямаса — пятая паводле прадукцыйнасьці аднаўляемая крыніца энэргіі пасьля прамой сонечнай, ветравай, гідра і геатэрмальнай энэргіі. Штогод на Зямлі ўтвараецца каля 170 млрд т. першаснай біялягічнай масы і прыблізна той жа аб’ём разбураецца.
Біямаса — найбуйнейшы паводле выкарыстаньня ў сусьветнай гаспадарцы аднаўляемы рэсурс (больш 500 млн т.у.п./год). Біямаса ўжываецца для вытворчасьці цеплаты, біяпаліва. Асноўная частка паліўнай біямасы (да 80%), гэта галоўным чынам драўніна, якая ўжываецца для ацяплення жылля і гатаваньня ежы ў краінах, што разьвіваюцца.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Directory:Biomass // Pure Energy Systems — freeenergynews.com — Эл.рэсурс PESWiki.com