Вольта (возера)
Вольта — найбуйнейшае па плошчы (каля 8,5 тыс. км ²) вадасховішчы ў сьвеце.
У 1961—1965 гг. каля горада Акасомба (Гана) у сутоцы рэк Чорная Вольта і Белая Вольта ў вузкай цясьніне была пабудавана ГЭС. У выніку, пасля запаўненьня вадасховішча займае 3,6% плошчы Ганы. Пры запаўненьні тэрыторыі вадой было выселена каля 78 тыс. чалавек. Адначасова ГЭС забясьпечвае большую частку краіны электраэнэргіяй.
Ніжэй ГЭС разьмешчана Вольта, што цячэ ў Атлянтычны акіян.
На ўтвораным вадасховішчы шырока разьвіта рыбалоўства і суднаходзтва. Поўнач возера знаходзіцца ў зоне саваны, поўдзень — у зоне трапічных лясоў.
Даўжыня вадасховішча з поўначы на поўдзень — каля 400 км, берагавой лініі — больш за 7 тыс. км, узьбярэжжы парэзаныя, на возеры знаходзіцца мноства невялікіх выспаў. Аб’ём вадасховішча складае каля 148 км ³, сярэдняя глыбіня 18 м, максымальная — 80 м.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вольта (возера) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў