Наўгародзкая вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Наўгародзкая вобласьць Новгородская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга Паўночна-Заходняя эканамічная акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вялікі Ноўгарад |
| Дата ўтварэньня | 5 ліпеня 1944 |
| Губэрнатар | Сяргей Міцін |
| Насельніцтва (2010) |
634 435[1] (69-е месца) |
| Шчыльнасьць | 11,6 чал./км² |
| Плошча | 54 501 км² (51-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Наўгародзкай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 53 |
| Афіцыйны сайт | |
Наўгаро́дзкая во́бласьць (па-расейску: Новгоро́дская о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Вялікі Ноўгарад. Вобласьць уваходзіць у Паўночна-Заходнюю фэдэральную акругу. На поўначы мяжуе зь Ленінградзкай вобласьцю, на поўдні — зь Цьвярской вобласьцю, на захадзе — з Пскоўскай, а на ўсходзе — з Валагодзкай вобласьцю. Сталаве насельніцтва паводле перапісу насельніцтва 2010 году складае 634 100 чалавек.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Вобласьць размешчана на паўночным захадзе эўрапейскай частцы Расеі. Большая частка тэрыторыі ёсьць плоская, месцамі забалочаная Прыільменская нізіна, у цэнтры якой знаходзіцца возера Ільмень (самае вялікае ў вобласьці). Берагі Ільменю парэзаныя, часта нізкія й забалочаныя. У возера ўпадаюць 52 ракі, найбуйнейшыя зь іх ёсьць Мста, Шэлонь і Ловаць з Палісьцю, выцякае з возера толькі адна рака — Волхаў.
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
Сярод карысных выкапняў ёсьць радовішча торфу, бурага вугалю, вогнетрывалай і будаўнічай гліны, баксітаў і іншага. Вобласьць багатая на мінэральныя й радонавыя крыніцы, лячэбныя гразі (шырока вядомы з XIX стагодзьдзя курорт «Старая Руса»). Па ступені засваеньня пітных падземных мінэральных водаў, Наўгародзкая вобласьць зьяўляецца асноўным лідэрам у Паўночна-Заходнім рэгіёне. У апошнія гады актыўна ідзе працэс выяўленьня новых радовішчаў. Плянуецца геалягічнае вывучэньне вучасткаў нетраў на нафту, алмазы й марганец.
Гісторыя [рэдагаваць]
Традыцыйна лічыцца, што ў VI стагодзьдзі на гэтую тэрыторыю прыйшлі плямёны крывічоў, а ў VIII стагодзьдзі ў працэсе славянскага засяленьня Ўсходне-Эўрапейскай раўніны прыйшло племя ільменскіх славенаў. На гэтай жа тэрыторыі пражывалі фіна-вугорскія плямёны, якія пакінулі памяць пра сябе ў назвах шматлікіх рэкаў і азёр.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Колькасьць сталага насельніцтва Наўгародзкай вобласьці на 1 студзеня 2011 году склала 632,8 тысяч чалавек, у тым ліку гарадзкое насельніцтва — 447,2 тысяч чалавек (70,7% ад агульнай колькасьці), сельская — 185,6 тысяч чалавек (29,3%). У вобласьці пражывае звыш за 100 нацыянальнасьцяў, зь якіх большасьцю зьяўдяюцца расейцы (93,9%). Беларусы зьяўляюцца трэцяй па велічыні этнічнай групай з колькасьцю ў 5 294 чалавек.
Эканоміка [рэдагаваць]
Вытворча-прамысловы комплекс прадстаўлены 1 519 прадпрыемствамі, зь іх актыўную вытворчую дзейнасьць ажыццяўляюць 1 333, у тым ліку 187 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў[2]. Валавы рэгіянальны прадукт у апошні час павялічваецца й склаў у 2006 годзе каля 75 млрд расейскіх рублёў, у 2007 годзе каля 87,5 млрд расейскіх рублёў, у 2008 годзе ўжо каля 104,5 млрд расейскіх рублёў[3]. Прамысловасьць вобласьці вырабляе каля 40% валавага рэгіянальнага прадукту, фармуе 88% усяго атрыманага прыбытку, у ёй занята каля 21,5% працуючага насельніцтва, у асноўным, сканцэнтраванага ў абласным цэнтры — Вялікім Ноўгарадзе, а таксама ў гарад Баравічы, Старая Руса й Чудава.
Доля вобласьці ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасьці ў Расеі складае менш за 1%.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Наўгародзкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт вобласьці
- Мапа Кастрамской вобласьці
- Вобласьць у каталёге «Ўся Расея»
- Гісторыя гербу вобласьці
|
|||||||||||||
|
|||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||