Буратыя
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Буратыя Республика Бурятия Буряад Республика |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Фэдэральная акруга | Сыбірская |
| Статус | Рэспубліка |
| Адміністрацыйны цэнтар | Улан-Удэ |
| Насельніцтва (2005) | 969 146 |
| Плошча | 351 300 км² |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +8 |
| Код аўтам. нумароў | 03 |
Бура́тыя — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй часцы Ўсходняй Сыбіры ў Забайкальлі, які мяжуе з Іркуцкай і Чыцінскай абласьцямі, Тувой і Манголіяй. Амываецца возерам Байкал.
Насельніцтва Буратыі — 969,1 тыс. чал. (2005). Шчыльнасьць насельніцтва: 2,8 чал./км² (2005), удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 57% (2005).
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
У 1703 годзе Буратыя паводле дамовы, падпісанай Пятром I, была ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. 30 траўня 1923 была створаная Бурат-Мангольская АССР у складзе РСФСР. У 1937 году з складу Буратыі былі вылучаныя Усьць-Ардынская і Агінская Бурацкія аўтаномныя акругі. У 1958 ператвораная ў Бурацкую АССР. З 1992 Буратыя — рэспубліка ў складзе Расейскай Федэрацыі.
Геаграфія [рэдагаваць]
Насельніцтва [рэдагаваць]
Нацыянальны склад: расейцы (67,8 %), бураты (27,8 %), немцы (1,16 %), украінцы (0,98%), татары (0,83 %).
У Буратыі 6 гарадоў, 21 адміністрацыйны раён, 29 паселішчаў гарадзкога тыпу і 614 сельскіх населеных пунктаў.
Эканоміка [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Буратыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||