Ніжагародзкая вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Ніжагародзкая вобласьць
Нижегородская область
Coat of arms of Nizhny Novgorod Region.svg
Flag of Nizhny Novgorod Region.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Прыволскі фэдэральная акруга
Волга-Вяцккі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Ніжні Ноўгарад
Дата ўтварэньня 14 студзеня 1929
Губэрнатар Валер Шанцаў
Насельніцтва (2010)
3 310 562[1] (10-е месца)
Шчыльнасьць 43,2 чал./км²
Плошча 76 624 км² (42-е месца)
Месцазнаходжаньне Ніжагародзкай вобласьці
Ніжагародзкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код аўтам. нумароў 52, 152
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ні́жагародзкая во́бласьць (па-расейску: Нижегородская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ніжні Ноўгарад. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Кастрамской, Кіраўскай, Разанскай, Уладзімерскай і Іванаўскай абласьцямі й рэспублікамі Марый Эл, Чувашыя й Мардовія. Утворана як вобласьць РСФСР 14 студзеня 1929 году.

Зьмест

Геаграфія[рэдагаваць]

Ніжагародзкая вобласьць выцягнута ў мэрыдыяльным кірунку, ейная працягласьць з поўначы на поўдзень складае каля 400 км, а з захаду на ўсход у найбольш шырокай паўднёвай частцы — каля 300 км. Асноўныя адрозненьні ў клімаце выяўляюцца па лініі поўнач-поўдзень, паміж лясным Заволжам і ўзьнёслым Правабярэжжам.

Карысныя выкапні[рэдагаваць]

Маюцца радовішчы торфу, фасфарытаў, жалезных руд. У басэйне ракі П’яна ёсьць буйное радовішча тытан-цырконіевых руд («чорныя пяскі»): Ітманаўская россып, агульныя запасы якой складаюць 67 млн м³, зь іх забалянсавыя — 4,9 млн м³, прагнозныя — 31,2 млн м³. Радовішча ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых россыпных радовішчаў тытана й цырконія Расеі[2].

Гідраграфія[рэдагаваць]

Рачная сетка вобласьці густая й уключае звыш за 9000 рэкаў і ручаёў. Па ейнай тэрыторыі працякаюць найбуйнейшыя рэкі эўрапейскай часткі Расеі, як то Волга й ейны правы прыток Ака. У ніжагародзкім Заволжы працякаюць левыя прытокі Волгі — Ветлуга, Кержанец, Узола, Лінда. Яны нясуць свае воды сярод густых тайговых і зьмешаных лясоў.

Гісторыя[рэдагаваць]

Утворана як вобласьць РСФСР 14 студзеня 1929 году, да гэтага часу зьяўлялася Ніжагародзкай губэрняй.

Насельніцтва[рэдагаваць]

Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 3 310 562 чалавекі. Шчыльнасьць насельніцтва — 43,2 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай ёсьць расейцы (93,9%), другой паводле велічыні ёсьць татары (1,3%).

Эканоміка[рэдагаваць]

Прамысловасьць[рэдагаваць]

Асноўныя галіны прамысловасьці ёсьць машынабудаваньне, пераробная чорная мэталюргія, лясная, цэлюлозна-папяровая, лёгкая, харчовая й хімічная прамысловасьць.

Сельская гаспадарка[рэдагаваць]

У вобласьці вырошчваюцца жыта, авёс, ячмень, пшаніца, грэчка, цукровыя буракі, лён-даўгунец. Апрацоўваюць цыбулю й бульбу.

Крыніцы[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Ніжагародзкая вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў