Францішак Скарына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Францішак Скарына
Францискъ Скорина
Skaryna 1517.jpg
Францішак Скарына, 1517
Род дзейнасьці выдавец, перакладчык, гравёр
Дата нараджэньня каля 1482
Месца нараджэньня Полацак, ВКЛ
Дата сьмерці 1551
Месца сьмерці Прага, Чэхія
Бацька Лука
Жонка Маргарыта
Дзеці Сімяон

Францішак Скарына (каля 1482, Полацак — каля 1551, Прага) — беларускі[1][2][3][4][5] і ўсходнеславянскі першадрукар, філёзаф-гуманіст, пісьменьнік, грамадзкі дзяяч, прадпрымальнік і навуковец-лекар. Перакладчык і выдавец на беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы кнігаў Бібліі[6][7].

У гонар Ф. Скарыны ў розных краінах усталяваныя помнікі, зроблены скульптурныя і жывапісныя выявы[8].

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

Нарадзіўся ў другой палове 1480-х гадоў у Полацку ў сям’і купца Лукі Скарыны. З 1504 году вучыцца ў Кракаўскім унівэрсытэце, у 1506 годзе атрымвае вучоную ступень бакаляўра вольных мастацтваў, на пачатку 1510-х гадоў — званьне ліцэнцыята мэдыцыны ды ступень доктара вольных мастацтваў. 5 лістапада 1512 году Савет дактароў мэдыцынскай калегіі Падуанскага ўнівэрсытэту дапусьціў Скарыну без аплаты да іспытаў на ступень доктара мэдыцыны, якія Скарына пасьпяхова вытрымаў 6 і 9 лістапада.

Каля 1517 году Скарына засноўвае ў Празе друкарню, у якой 6 жніўня 1517 году выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр». Усяго на працягу 15171519 гадоў Скарына пераклаў і выдаў 20 кніг Бібліі. Да кожнай кнігі ён пісаў прадмову, у якой распавядаў пра гісторыю стварэньня кнігі, разважаў аб яе зьмесьце. На пачатку 1520 году ён пераязджае ў Вільню й там засноўвае першую на тэрыторыі Беларусі друкарню ў доме Якуба Бабіча. У ёй каля 1522 году Скарына выдаў «Малую падарожную кніжыцу», а ў сакавіку 1525 — «Апостал».

У другой палове 1520-х гадоў Скарына ажаніўся з удавою чальца Віленскага магістрата Юрыя Адверніка — Маргарытай. У ліпені 1529 году ў Пазнані памёр брат Францішка Скарыны Іван, які прыехаў туды гандляваць скурамі; Скарына едзе ў Познань і дамагаецца вяртаньня сродкаў, укладзеных яго жонкай у справу брата. У 1530 годзе Скарына пэўны час служыць у Кёнігсбэргу ў гэрцага Альбрэхта Старэйшага, пазьней вяртаецца ў Вільню. 5 лютага 1532 году крэдыторы Івана Скарыны патрабавалі арышту Францішка за даўгі нябожчыка, але 24 траўня пляменьнік Скарыны Раман просіць ў караля Жыгімонта I загаду аб вызваленьні Францішка. 21 лістапада таго ж году кароль спэцыяльнай граматай вызваляе Скарыну з-пад улады суда, ваяводаў, кашталянаў і старастаў. Каля 1535 году Францішак Скарына пераехаў у Прагу, дзе служыў лекарам і вучоным-садоўнікам пры каралеўскім двары і каля 1551 году памёр.

Кнігі [рэдагаваць]

Біблія, надрукаваная Францішкам Скарынам у 1517 годзе
  • У Празе выйшлі (па парадку выданьня): «Псалтыр», «Кніга Ёва», «Прытчы Саламона», «Кніга Ісуса Сірахава», «Эклезіяст», «Песьня песьняў», «Кніга прамудрасьці», «Кнігі царстваў», «Кніга Ісуса Навіна», «Юдыф», «Кніга Судзьдзяў», «Быцьцё», «Зыход», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Кніга прарока Данііла».
  • У Вільні: «Малая падарожная кніжыца», «Апостал».

Мова, на якой Скарына друкаваў свае кнігі, заснаваная на царкоўнаславянскай, аднак зь вялікай колькасьцю ўласнабеларускіх словаў, і такім чынам больш зразумелая тагачаснаму насельніцтву Вялікага Княства Літоўскага. Свае пераклады біблейскіх тэкстаў Скарына рабіў на падставе дзьвюх крыніц: царкоўнаславянскага тэксту ды чэскай Бібліі 1506 году. Менавіта з-за асаблівасьцяў чэскага перакладу, якія перайшлі й у скарынаўскія кнігі, апошнія былі адвергнутыя Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквамі.

Ушанаваньне памяці [рэдагаваць]

Імя Францішка Скарыны носіць Таварыства беларускай мовы.

У Беларусі шэраг вуліцаў названыя ў гонар славутага першадрукара.

  • У 1974 годзе ў Полацку адкрылі помнік Ф. Скарыну[9].
  • 26 траўня 2009 году Полацкі гарадзкі савет дэпутатаў няпярэдадні імпрэзы з 1147-годзьдзя гораду вырашыў пераназваць праспэкт Карла Маркса ў гонар Францішка Скарыны[10].
  • Помнік у Менску ля Нацыянальнай бібліятэкі.
  • Помнік у Менску ў сквэры Янкі Купалы.
  • Помнік у Менску ў дворыку БДУ.
  • Помнік у Лідзе.
  • Помнік у Празе.
  • Памятны валун (прывезены зь Беларусі) каля помніку Скарыне ў Празе.
  • Помнік у Вільні.
  • Помнік у Калінінградзе.
  • Мэмарыяльная дошка ў Менску па вул. Карла Маркса на мурах былой амбасады Італіі.
  • Мэмарыяльная дошка ў Падуі на мурах Падуанскага ўнівэрсытэту.
  • Мэмарыяльная дошка ў Вільні.
  • Мэмарыяльная дошка каля Праскай ратушы.
  • Віцебская абласная прэмія для друкваных СМІ [11]

Фільмы [рэдагаваць]

Цікавыя факты [рэдагаваць]

  • Некаторы час лічылася, што другім імем Францішка Скарыны было імя Георгі. Упершыню пра гэта сталі казаць у другой палове XIX стагодзьдзя, пасьля таго як у 1858 годзе былі апублікаваныя копіі двух граматаў караля і вялікага князя Жыгімонта I на лацінскай мове. У адной зь іх перад імем першадрукара стаяў лацінскі прыметнік egregium у значэньні «выдатны, знакаміты», у другі жа значэньні слова egregium было пададзена як georgii. Гэтая адзіная форма паслужыла нагодаю некаторым дасьледнікам лічыць, што сапраўднае імя Скарыны было Георгі. І толькі ў 1995 годзе беларускі гісторык і кнігазнавец Георгі Галенчанка знайшоў арыгінальны тэкст прывілея Жыгімонта, у якім вядомы фрагмэнт «з Георгіем» быў выкладзены наступным чынам: «… egregium Francisci Scorina de Poloczko artium et medicine doctoris». Памылка перапісчыка выклікала спрэчкі вакол імя першадрукара, якія цягнуліся больш за 100 гадоў[12][13][14][15]

Глядзіце таксама [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Большой Энциклопедический словарь
  2. ^ Большая советская энциклопедия
  3. ^ Энциклопедический словарь
  4. ^ Новейший философский словарь
  5. ^ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/547314/Frantsysk-Skaryna Britannica
  6. ^ Паноў С. В. Францыск Скарына — усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік //Матэрыялы па гісторыі Беларусі. 8-е выданне, перапрацаванае. — Мн.: Аверсэв, 2005. С. 89.
  7. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 °C. 210
  8. ^ Скарына Францыск // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  9. ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1974 // «Радыё Свабода», 21 ліпеня 2009
  10. ^ Праспэкт Маркса атрымае імя Францыска Скарыны // Радыё Свабода, 26 траўня 2009
  11. ^ Віцебскім журналістам дзяржаўных СМІ дадуць прэміі Скарыны і Віцязя // Радыё Свабода, 21 сакавіка 2013
  12. ^ Галенчанка Г. Праблемныя дакументы Скарыніяны ў кантэксце рэальнай крытыкі / Г. Галенчанка // 480 год беларускага кнігадрукавання : матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў / гал. рэд. А. Мальдзіс і інш. — Мн. : Беларуская навука, 1998. — С. 9-20.
  13. ^ Н. Ю. Бярозкіна, кандыдат гістарычных навук (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа АН Беларусі). «Са слаўнага Полацка родам». Да 480 годдзя выдання першай беларускай кнігі францыскам Скарынам.
  14. ^ Адам Мальдзіс. З рэдактарскага блакнота // Кантакты і дыялогі, № 9 2000
  15. ^ Генадзь Сагановіч. Вітаўт Тумаш як гісторык

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Францішак Скарынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў