Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Таварыства беларускай мовы
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Абрэвіятура ТБМ
Дата ўтварэньня 27 чэрвеня 1989 (24 гады таму)
Тып Асьветнае
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Адраджэньне беларускай мовы
Штабкватэра Менск, вул Румянцава, д. 13
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Старшыня Алег Трусаў
Кіроўны орган Зьезд
Зьвязаныя кампаніі Газэты «Наша слова», «Новы час», часопіс «Верасень»
Колькасьць валянтэраў каля 6000[1]
Сайт www.tbm-mova.by

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) — беларускае грамадзкае аб’яднаньне, што займаецца культурна-асьветніцкай дзейнасьцю ў галіне адраджэньня беларускай мовы. Чальцамі ТБМ заснаваныя некалькі рэгіянальных беларускамоўных выданьняў. Застаючыся па-за палітыкаю, Таварыства рэгулярна праводзіць кампаніі па беларусізацыі грамадзкага жыцьця, напрыклад, увядзеньня абвестак на беларускай мове ў грамадзкім транспарце, заахвочваньне прадпрымальнікаў падаваць на пакунках апісаньне прадукцыі на беларускай мове. Зьяўляецца пасьлядоўным абаронцам сярэдняй і вышэйшай адукацыі на беларускай мове. Старшыня таварыства — Алег Трусаў.

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту мае наступныя задачы:

Спосабы дзейнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таварыства ажыцьцяўляе наступную дзейнасьць:

Установы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на тры гады. Ухваляе Статут ды абірае Раду, Рэвізійную камісію і кіраўніка выданьня.
  • Рада. Зьбіраецца прынамсі двойчы на год. Абірае Сакратарыят ды ўхваляе пастановы аб распараджэньні маёмасьцю ды колькасьці й тэрмінах платы складак.
  • Сакратарыят. Зьбіраецца прынамсі аднойчы на месяц. Вядзе ўлік суполак, прыём сябраў ды выконвае пастановы Зьезда й Рады.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З ініцыятываю аб стварэньні ТБМ у 1989 годзе выступілі: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ды Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук, Беларускі фонд культуры, Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку, Таварыства «Радзіма», Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Белтэлерадыёкампанія. З таго часу арганізацыя сталася галоўным асяродзьдзем абароны правоў беларускамоўных грамадзянаў.

У 1990 г. праз выбары ў склад Вярхоўнага Савету Беларусі трапіла 13 вылучэнцаў таварыства[2]. У сакавіку таварыства пачало выданьне газэты «Наша слова»[3]. На 11 кастрычніка 2003 г. мела 300 сябраў за мяжой[4]. Пры канцы 2009 г. пачало выданьне часопіса «Верасень»[5]. На 29 сьнежня 2010 г. налічвала 5000 сябраў у Беларусі[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]