Бельск-Падляскі
| Бельск-Падляскі | |||||
| Bielsk Podlaski | |||||
Меская ратуша |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1252 | ||||
| Магдэбурскае права: | 18 лістапада 1495 | ||||
| Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
| Павет: | Бельскі | ||||
| Плошча: | 26,88 км² | ||||
| Насельніцтва: | 26 493 (2009) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
| Паштовы індэкс: | 17-100 — 17-102 | ||||
| Аўтамабільны код: | BBI | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′ пн. ш. 23°12′ у. д. / 52.767° пн. ш. 23.2° у. д.Каардынаты: 52°46′ пн. ш. 23°12′ у. д. / 52.767° пн. ш. 23.2° у. д. | ||||
|
Бельск-Падляскі на мапе Польшчы
Бельск-Падляскі
|
|||||
Бельск-Падля́скі, Бельск (па-польску: Bielsk Podlaski) — места ў Падляскім ваяводзтве Польшчы, на рацэ Белая. Адміністрацыйны цэнтар Бельскага павету. Плошча 26,88 км². Насельніцтва 26 493 чал. (2009).
Знаходзіцца за 50 км на поўдзень ад Беластоку, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геральдыка
У срэбным полі выява чырвонага зубра з залатымі рагамі на зялёнай зямлі. Атрыманы ў 1501 г.
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1252: першы пісьмовы ўспамін, у складзе Галіцка-Валынскага княства.[1]
- 1-я пал. XIV ст.: у Вялікім Княстве Літоўскім.[1]
- 1377: Бельскі замак вытрымаў крыжацкую аблогу.
- 2 верасьня 1391[1]: кароль польскі Ягайла перадаў Бельск мазавецкаму князю Янушу I, які надаў месту Хелмскае права.
- пач. XV ст.: вялікі князь Вітаўт вярнуў Дарагічынскую зямлю разам зь Бельскам у склад Літвы.
- 1430: атрымаў прывілеі ад Вітаўта, які збудаваў тут касьцёл Панны Марыі; у Дарагічынскім павеце.
- 2-я пал. XV ст.: цэнтар Бельскага павету.
- 18 лістапада 1495: атрымаў ад вялікага князя Аляксандра Магдэбурскае права.
- 1501: атрымаў герб «у срэбным полі выява чырвонага зубра з залатымі рагамі на зялёнай зямлі».[2]
- 1507: у валоданьні Алены Іванаўны, удавы вялікага князя Аляксандра.
- XVI ст.: у Бельску дзейнічалі цэрквы Богаяўленская, Раства Багародзіцы, Сьв. Тройцы, Уваскрасенская, манастыр Сьв. Мікалая; пры касьцёле Сьв. Марціна існаваў шпіталь для бедных.
- 1513: у Падляскім ваяводзтве.
- 1 ліпеня 1564: у месьце на сойме Вялікага Княства Літоўскага абвясьцілі Бельскі прывілей і зацьвердзілі Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 году.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1570: вялікі пажар зьнішчыў Бельскі замак.
- 1636: бельскія цэрквы Раства Багародзіцы і Сьв. Тройцы прынялі Унію.
- 1641: Адам і Альжбэта Казаноўскія збудавалі ў Бельску касьцёл Сьв. Міхала для кляштару кармэлітаў абутых.
- 1710: эпідэмія спустошыла места.
- 1783: Я. К. Браніцкі збудаваў у Бельску касьцёл.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1807 году — у Расейскай імпэрыі.
- 1808: цэнтар павету Беластоцкай вобласьці.
- 1842: у Гарадзенскай губэрні.
- 1921: паводле ўмоваў Рыскай мірнай дамовы, апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- лістапад 1939: у складзе Беларускай ССР.
- 1940: цэнтар Бельскага раёну Беластоцкай вобласьці.
- 1941—1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 16 жніўня 1945: улады СССР перадалі Бельск Польскай Народнай Рэспубліцы.
[рэдагаваць] Геаграфія
Места разьмяшчаецца на Бельскай раўніне і займае 1,94% паверхні Бельскага павету.
Клімат умерана-кантынэнтальны, характарызуецца ўмерана цёплым летам і ўмерана халоднай зімой. Колькасьць ападкаў складае 550 мм.
| Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Сярэдні максымум t, °C | −3 | −3 | 4 | 11 | 17 | 20 | 21 | 21 | 16 | 11 | 4 | 1 | 11 |
| Сярэдні мінімум t, °C | −6 | −6 | −2 | 2 | 7 | 10 | 12 | 11 | 8 | 4 | 0 | −4 | 3 |
| Крыніца: Weatherbase | |||||||||||||
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1889 — 7012 чал. (3583 мужчыны і 3428 жанчын); паводле стану: шляхты нашчадкавай і асабістай 65, праваслаўнага духавенства 22, каталіцкага 1, юдаісцкага 2, грамадзянаў нашчадкавых і асабістых 14, купцоў 60, мяшчанаў 5942, цэхавых 110, вайскоўцаў (з радзінамі) 781, замежных падданых 15; паводле веры: праваслаўных 2870, каталікоў 1883, пратэстантаў 27, юдаістаў 2222, магамэтанаў 10.[3]
- 2009 — 26 493 чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Бельску дзейнічае Комплекс школаў з дадатковай беларускай мовай навучаньня імя Яраслава Кастыцэвіча. Агулам у 2 школах комплексу — больш за 700 вучняў.[4]
Апроч таго, у месьце працуе Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, дзе беларуская мова зьяўляецца абавязковым прадметам.
У Бельску знаходзіцца адзіная ў Польшчы школа іканапісу.
[рэдагаваць] Культура
Бельск — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод праводзіцца фэст беларускай аўтарскай песьні «Бардаўская восень», дзейнічаюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы.
[рэдагаваць] Эканоміка
У Бельску працуюць прадпрыемствы па вытворчасьці прамысловага абсталяваньня, зборачных вузлоў, будаўнiчых матэрыялаў (мэталiчных вырабаў і інш.). Існуе льноапрацоўчае прадпрыемства «Lenpol», вырабляецца трыкатаж, ёсьць значныя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, абслугоўваньні сельскай гаспадаркі. Разьмешчане ў Бельску-Падляскім малочнае прадпрыемства «Mlekovita-Bielmlek» пастаўляе прадукцыю ў розныя рэгіёны Польшчы. Бельскі аддзел прадпрыемства «Netter» прапануе мяса і разнастайныя мясапрадукты, фірма «Hoop» буйны вытворца, экспартэр напояў і водаў.
[рэдагаваць] Транспарт
Бельск — значны вузел аўтамабільных шляхоў: № 19 (Беласток — Бельск-Падляскі — Люблін — Жэшаў, № 66 (Замбраў — Бельск-Падляскі — Палоўцы), № 689 (Бельск-Падляскі — Гайнаўка — Белавежа)
Празь места праходзіць чыгунка Беласток — Чарэмха — Берасьце.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
Дзейнічае Музэй малой айчыны ў Бельску — Студзіводах, ініцыятарам стварэньня якога быў вядомы краязнавец, галоўны рэдактар часопісу «Бельскі гостінэць» Дарафей Фёнік.
- Гарадзішча (XIII ст.)
- Касьцёл Раства Найсьв. Панны Марыі і Сьв. Мікалая (1783)
- Касьцёл Маці Божай з Гары Кармэль (1641)
- Кляштар кармэлітаў (1641)
- Могілкі вайсковыя часоў 1-й сусьветнай вайны
- Могілкі каталіцкія. Капліца
- Могілкі праваслаўныя. Капліца (кан. XVIII ст.)
- Ратуша (пасьля 1776)
- Сядзібна-паркавы комплекс Смульскіх
- Царква Нараджэньня Божай Маці (кан. XVII ст.)
- Царква Сьв. Міхала Арханёла (1789, 1914)
- Царква Сьв. Юрыя
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Месты-сябры
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Надзея Артымовіч (нар. 1946) — беларуская паэтка ў Польшчы.
- Юрка Асеньнік (нар. 1969) — музыка.
- Ёсіф Лянгбард (1882—1951) — беларускі савецкі архітэктар, пэдагог.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Валерый Грынявецкі. Бельск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 308
- ^ Бельск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ Бельск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Каб патрапіць у школу з беларускай мовай, у Бельску стаяць чэргі // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 2 верасьня 2009
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Бельск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бельск-Падляскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Бельскі павет | ||
|---|---|---|
| Сядзіба павету |
Бельск-Падляскі
|
|
| Гарадзкія гміны |
Бельск-Падляскі · Бранск
|
|
| Сельскія гміны | ||
| Падляскае ваяводзтва | ||
|---|---|---|
| Сядзіба ваяводзтва | ||
| Гарады са статусам павету | ||
| Паветы |
Аўгустоўскі · Беластоцкі · Бельскі · Высокамазавецкі · Гайнаўскі · Граеўскі · Замбраўскі · Кольненскі · Ломжынскі · Монькаўскі · Сакольскі · Сейненскі · Сувальскі · Сямяціцкі
|
|
| Сядзібы паветаў | ||
| Беластоцкая вобласьць БССР (1939—1944) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Аўгустоўскі • Беластоцкі • Бельскі • Бранскі • Ваўкавыскі • Гарадзенскі • Граеўскі • Дамброўскі • Заблудаўскі • Замбраўскі • Кольнаўскі • Крынкаўскі • Лапскі • Ломжынскі • Монькаўскі / Кнышынскі • Парэцкі • Саколкаўскі • Сапоцкінскі • Скідальскі • Сьвіслацкі • Сьнядоўскі • Цеханавецкі • Чыжаўскі • Ядвабнаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |