Памяць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Па́мяць у філязофскім азначэньні — амбіцыя, прэтэнзія на тое, каб захоўваць вернасьць мінуламу, прасьцей усё тое што было, адбылося да таго, як мы выказаліся аб гэтым. Памяць можна падзяліць на паняць як накіраванасьць (visée) і памяць, якая мае на ўвазе рэч (chose visée). Калі мы нешта ўзгадваем мы міжволі адказваем на пытаньні: «што?», «дзе?», «калі?». Такім чынам наша памяць арыентавана па часе, прывязана да пэўнага месца і ў ёй заўжды ёсьць наша суб’ектыўная ацэнка (усё праходзіць праз нашае «я»). У пэўным сэнсе памяць падобна на вельмі няясны вобраз, вельмі падобны на фантазію, што ставіць вялікія прэтэнзіі да ісьцінасьці прыгадваемага. Істотная характарыстыка памяці — яе своеасаблівая адборлівасьць, мы памятае самае лепшае для нас, тое ж што нам непрыемна падсьвядома імкнемся забыць.

Калектыўная памяць (паводле Марыса Альбвакса). Нашы ўспаміны зьяўляюцца агульнымі, якія падзяляе пэўная група індывідаў. Мы выклікаем успаміны, якія ідэнтыфікуюць нас у пэўнай групе, гэта патрабуе ад нас зьмяненьня свайго пункту погляду, на што мы ў прынцыпе здольны. такім чынам мы атрымліваем доступ да падзеяў, рэканструяваных іншымі, адрознымі ад нас. І так выяўляем сваё месца ў чымсьці агульным, цэласным.

Справядлівая памяць. Можна казаць аб вернай, справядлівай памяці, таму што калектыўная памяць мае рысу маральнай абавязаннасьці ажыцьцяўляць справядлівасьць ці спрыяць яе ўвасабленьню.

Практыкуемая памяць — памяць, якой навучылі, прымусовае запамінаньне. Такім чынам, дзейнічае ў інтарэсах узгадваньня падзеяў агульнай гісторыі, прызнаных асновапалагаючымі для агульнай ідэнтычнасьці. Можа разумецца, як інструмэнт ідэалёгіі.

Уваскрашэньне ў памяці — адвольна ўзьнікаючыя ўспаміны, мае характар пачуцьця.

Выкліканьне ў памяці — мэтанакіраваная спроба знайсьці нешта ў памяці, па-грэцку: anamnesis або «пошук».

Абавязак памяці — найбольш актуальны ў грамадзтвах зьнявечаных жахлівымі падзеямі ў гісторыі, аб якіх вельмі цяжка ўзгадаць. Уяўляе сабою адначасова найвышэйшую кропку выкарыстаньня памяці і злоўжываньня ёю. Ідэя справядлівасьці надае абавязку памяць ролю кіраваньня будучым.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рикёр П. Память, история, забвение. М.: Издательство гуманитарной литературы, 2004.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Памяцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў